На трасе М1 зляцела ў кювет машына — некалькі разоў яна перавярнулася ў паветры. Відэа з месца здарэння выклала ў тыкток блогерка antoninka1118.
«Істэрыка пасля аварыі. Першыя хвіліны», — падпісала ролік жанчына.
— Даездзіліся. Галоўнае жывы, — расказвае кіроўца, а на заднім фоне чуваць нервовы смех. — Занесла. Мы перавярнуліся два, можа, тры разы. Нас так пракаціла.
— Усё, бл*, дакаталіся, — дадала блогерка. — Сцягнула з трасы ветрам.
На шчасце, кіроўца і пасажырка не пацярпелі. Блогерка адзначыла, што ў яе нават драпін няма — толькі невялікі ўдар.
За 15 хвілін да аварыі жанчына паспела запісаць відэа, як жудасна выглядала траса ў той дзень (сцвярджае, што здымала, каб папярэдзіць іншых пра небяспеку): шмат снегу ды дрэнная бачнасць.
Кіроўца таксама выклаў сваё відэа:
— Быў вельмі моцны бакавы вецер, я ехаў 80, няхутка, але не змог выруліць. Машыну проста тупа знесла ў кювет.
Машына ехала ў Мінск, здарэнне адбылося недзе каля Крупак. Пасля каля чатырох гадзін кіроўца і пасажырка чакалі эвакуатар, каб вярнуцца ў родны Віцебск. За паслугі эвакуатара прыйшлося заплаціць каля 800 рублёў.
Каментары