«Сэр, не панікуйце, сядзьце на ўнітаз». Пасажыр самалёта захрас у туалеце. Яго вызвалілі толькі пасля прызямлення
Пасажыр SpiceJet трапіў у пастку няспраўнага туалета ў самалёце на паўтары гадзіны. Экіпаж спрабаваў адкрыць дзверы звонку, але беспаспяхова. Пасля двухгадзіннага выпрабавання пасажыра вызвалілі і аказалі першую дапамогу праз моцную клаўстрафобію.
Інцыдэнт адбыўся на рэйсе SpiceJet з Мумбаі ў Бангалор. Пасажыр, які сядзеў на месцы 14D, увайшоў у туалет неўзабаве пасля ўзлёту і апынуўся ў пастцы ўнутры, бо дзверы зламаліся.
Адчайныя сігналы аб дапамозе прыцягнулі ўвагу экіпажа, які паспрабаваў адкрыць дзверы звонку. Аднак намаганні аказаліся марнымі. Усвядоміўшы, што падчас палёту немагчыма адкрыць дзверы туалета, адна са сцюардэс напісала запіску, запэўніўшы пасажыра, што яны робяць усё магчымае, каб вырашыць сітуацыю.
Яна загадала пасажыру зачыніць вечка ўнітаза, сесці на яго і берагчы сябе, пакуль не адчыняцца дзверы самалёта. Цыдулку яна засунула пад дзверы прыбіральні, каб крыху суцешыць пасажыра.
Passenger on SpiceJet Mum-Blr flight gets stuck in toilet. Door won’t open, lock jammed. Crew slips him this note between the cracks on the folding door. ✈️ pic.twitter.com/0jZ98p8m5A
«Сэр, мы з усіх сіл стараліся адкрыць дзверы. Аднак не змаглі. Не панікуйце. Мы прызямлімся праз некалькі хвілін, таму зачыніце вечка ўнітаза і сядзьце на яго. Засцерагайцеся. Як толькі адкрыюцца галоўныя дзверы, прыйдзе інжынер. Не панікуйце», — гаворыцца ў паведамленні, што напісаў экіпаж SpiceJet.
Калі рэйс прызямліўся, інжынеры падняліся на борт самалёта, каб выратаваць пасажыра. Пасля дзвюхгадзінных выпрабаванняў мужчыну нарэшце вызвалілі. Яму неадкладна была аказана першая дапамога, бо ён быў моцна траўмаваны праз клаўстрафобію. Пасажыр атрымае поўнае вяртанне сродкаў за рэйс.
Каментары
дык можа ён дзеля гэтага там і заперся? а яшчэ ж можна атрымаць кампенсацыю за тое, што "быў моцна траўмаваны праз клаўстрафобію"...
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/334361
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/334361
блин. ну таму што яны (гэтыя.. як іх? а. інжанеры), видаць, былі заблакаваныя з адваротнага боку тым, што з гэнага фоба сцякло... ну ціі... ёсць яшчэ версія... яны баяліся таго, што хлыне адтуль на іх пасля іх жа парады таму "зачыніце вечка ўнітаза і сядзьце на яго"
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/334361