Грамадства

Каля памежнага пункта пропуску «Прывалка» зноў сабралі і некуды звезлі ўсе ровары

Сёння з лесу ўздоўж мяжы Беларусі (паблізу пункта пропуску «Прывалка») вязуць ровары, на якіх гродзенцы звычайна ездзяць у Літву без чэргаў. Гэта адбываецца ўжо не першы раз, піша autogrodno.by.

Раніцай да найбліжэйшага да Гродна дзейнага пункта пропуску прыехалі рабочыя на машыне ГАЗ, прыпаркаваліся каля лесу і сталі грузіць у машыну ровары, пакінутыя каля дрэў.

Упершыню падобны выпадак адбыўся год таму — у лютым 2023-га. Але да траўня ровары зноў назапасіліся ўздоўж дарожных знакаў і дрэў, і іх зноў вывезлі.

Пакідаць ровары ўздоўж мяжы зручна кіроўцам-дальнабойнікам. Яны прыязджаюць на фуры з боку Літвы і заязджаюць у назапашвальнік перад мяжой. Там можна прастаяць больш за суткі. Калі чалавек жыве ў Гродне, то яму вельмі зручна пераехаць мяжу на ровары. З беларускага боку яго падбірае, напрыклад, жонка, і можна з'ездзіць дадому. Пасля кіроўца вяртаецца, садзіцца ў машыну і выязджае з назапашвальніка.

Мужчына, у якога аднойчы ўжо знік ровар, расказваў, што праблема не ў кошце транспартнага сродку (ён каштуе каля 50 рублёў), а ў тым, што, не знайшоўшы свайго ровара, можна спазніцца на працу.

«Ровары з-пад пункта пропуску «Прывалка» перамясцілі ў сувязі з тым, што многія з іх знаходзіліся ўздоўж дарогі ўжо доўгі час. Можна сказаць, яны былі кінутыя. Іх уласнікі могуць звярнуцца на пазначаны адрас і забраць сваю маёмасць назад», — пракаментаваў сітуацыю афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

Каб забраць ровар, пажадана мець пры сабе нейкія дакументы на яго альбо ўскосныя доказы таго, што гэта ваша рэч. Такім доказам можа быць, напрыклад, фатаграфія чалавека з гэтым роварам.

Каментары

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі26

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам5

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO6

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку4

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі26

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →