Спачатку трэба высветліць, чаму ногі маюць непрыемны пах.
Непрыемны пах ад ног можа мець розныя прычыны. Абутак, зроблены са штучных матэрыялаў, якія не прапускаюць паветра і не даюць нагам дыхаць. Перабор вострай ежы ці алкаголю, прыём лекаў. Не трэба забывацца і пра гігіену ног.
На пах ног уплываюць і пэўныя гарманальныя змены, што адбываюцца ў падлеткавым узросце і ў перыяд цяжарнасці.
Дактары таксама адзначаюць, што непрыемны пах ног могуць выклікаць і некаторыя захворванні. Сярод іх дыябет, парушэнне функцыі шчытападобнай залозы, бактэрыяльныя інфекцыі ці мікоз стоп, а таксама празмернае потавыдзяленне. У такіх выпадках лепш звярнуцца да спецыяліста, які вызначыць прычыну захворвання і выбера правільныя лекі.
Хатнія сродкі ад непрыемнага паху ног
Эфектыўным сродкам пазбаўлення ад непрыемнага паху ног у хатніх умовах з'яўляюцца ванначкі з выкарыстаннем англійскай солі (соль Эпсома). У двух літрах вады дастаткова растварыць палову шклянкі солі. У такім растворы ногі трымаюць 30 хвілін. Працэдуру паўтараюць два разы на дзень.
Замест англійскай солі можна выкарыстаць звычайную харчовую соль ці яблычны воцат, які таксама валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Да таго ж ён размякчае эпідэрміс, што дапамагае пры наяўнасці мазалёў на нагах.
Аналагічным чынам будзе працаваць сумесь харчовай соды і лімоннага соку. На два літры вады спатрэбіцца чвэрць шклянкі соды і сок аднаго лімона. Ногі трэба трымаць 15-20 хвілін.
Зменшыць потавыдзяленне ног таксама дапамогуць ванначкі з шалфеем і размарынам. У гэтым выпадку для прыгатавання настою бяруць 1 чайную лыжку размарыну і 1-2 чайныя лыжкі высушанага шалфею. Пасля таго, як настой настаіцца і астыне, яго дадаюць у місу з цёплай вадою, у якой ногі трымаюць 30 хвілін.
Правілы дагляду ног
Непрыемны пах ног звязаны з іх вільготнасцю. Таму пасля кожнага разу, як ногі былі намочаныя (пасля ванны, душу, басейну) іх трэба старанна высушыць.
Калі ў вас павышанае потавыдзяленне ног (ці вы ведзяце актыўны лад жыцця), то лепш насіць з сабою запасную пару шкарпэтак, каб іх надзець, калі адчуеце, што падэшвы і прамежкі паміж пальцамі сталі занадта вільготнымі.
Пазбавіцца ад непрыемнай праблемы таксама дапаможа выкарыстанне тальку ці прысыпкі для дзяцей. Ёю трэба апрацаваць ногі перад кожным выхадам з дому.
Таксама неабходна звярнуць увагу на склад матэрыялу, з якога зроблены шкарпэткі. Ён павінен быць пераважна натуральным, што дазваляе нагам дыхаць, і добра ўбіраць пот.
Абутак
Абутак, што мы носім, таксама ўплывае на пах нашых ног. Трэба, каб ён не быў цесным і быў зроблены з матэрыялаў, якія дазваляюць нагам дыхаць.
Нельга забываць пра рэгулярную чыстку ці мыццё абутку. Пазбавіцца ад непрыемнага паху таксама дапаможа антыбактэрыяльны спрэй, якім апрацоўваюцца вусцілкі. З такой задачай паспяхова справіцца і борная кіслата.
Нельга насіць адну і тую ж пару абутку некалькі дзён запар. Калі ў вас ёсць некалькі любімых пар, не забудзьцеся мяняць іх такім чынам, каб кожная пара была ачышчана і праветрана перад тым, як зноў быць надзета на ногі.
Чытайце яшчэ:
Як пачысціць белыя чаравікі: цалкам правераныя метады
Пакладзіце абутак у маразілку. Эфект будзе нечакана станоўчым
Свабоду ступням! Якія перавагі і небяспекі тоіць «басаногі абутак»
Пасажыру надакучылі смярдзючыя ногі суседкі. Ён вырашыў праблему арыгінальна
Каментары
Ногі смярдзяць таму, што растуць з дупы.
ну. а нядаўна нейкі вучоны пісаў тут пра засоленасць планеты...
ну і як супаставіць гэтыя два факты?
не надо по полчаса сидеть, содой ноги натираешь и носок наверх, неделя-две и здоров.