Свет11

Працягваюцца супрацьстаянні ў Башкірыі. Сілавікі ўжылі слезацечны газ, пратэстоўцы закідваюць іх снегам

Да будынка суда ў Баймаку, дзе некалькі тысяч чалавек пратэстуюць супраць прысуду актывісту Фаілю Алсынаву, прыбыло падмацаванне сілавікоў. Яны ўжылі слезацечны газ. Людзі не разыходзяцца і не даюць вывезці Алсынава. 

Карэспандэнты з месца падзеяў паведамляюць, што сілавікі ўжылі светлашумавыя гранаты і слезацечны газ. У выніку ёсць пацярпелыя.

«Трое хлопцаў беглі, трымаліся за вочы, сказалі, што жорстка ціснуць», — перадае карэспандэнт выдання «НеМосквы». 

 

Фаіля Алсынава, якога асудзілі сёння на чатыры гады калоніі, яшчэ не вывезлі з будынка суда. Паліцыя не змагла адціснуць людзей з дарогі, па якой павінен праязджаць аўтазак.

 

У натоўпе распаўсюджваюцца чуткі, што на месца сутыкненняў павінен прыехаць губернатар рэгіёну Радый Хабіраў, які і напісаў данос на актывіста, але губернатара няма.

Падставай для крымінальнага пераследу Алсынава стала яго прамова падчас узгодненага мітынгу вясной 2023 года. У ёй актывіст, у прыватнасці, ужыў словазлучэнне «кара халык»: «Армяне зʼедуць на сваю радзіму, «кара халык» — да сябе, рускія — у сваю Разань, татары — у свой Татарстан. Мы не зможам перасяліцца, у нас няма іншага дома, наш дом тут!»

Экспертыза, праведзеная падчас расследавання, вырашыла, што гэтае словазлучэнне «адпавядае значэнню слоў «хачы«, «чуркі«, «чарнамазыя». На падставе экспертызы Алсынава абвінавацілі ў экстрэмізме, нібыта ён даў «негатыўную ацэнку» жыхарам Цэнтральнай Азіі і Каўказа. Мясцовыя актывісты ж настойваюць, што пераклад прамовы, які быў прадстаўлены ў судзе, наўмысна сказілі.

Алсынаў — башкірскі нацыянальны лідар, экаактывіст, выступаў супраць золатаздабычы ў рэгіёне. 

Каментары1

  • Эх
    17.01.2024
    Замалы адсотак там ужо башкір :(  Хоць мабыць і большы, чым беларусаў на Беларусі. 

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін19

Машыну, вакол якой у Мінску паклалі асфальт, усё ж такі пераставілі3

У Мінску прадаюць 8-пакаёвую кватэру. Колькі просяць?1

У Расіі зноў актывізаваўся падзабыты Анатоль Кашпіроўскі9

Міжнародны гуманітарны фонд — каму ён будзе дапамагаць і колькі там цяпер грошай5

Старажытнасці з разрабаваных музеяў Судана прадаюцца за бесцань на аўкцыёнах

Хто тыя мільярдэры, якія стаяць за Трампам і Харыс?2

«Пакуль у краме ёсць макароны за 30 цэнтаў і каўбаса за 90, — я магу быць без грошай». Моладзь — пра жыццё ў эміграцыі без дапамогі бацькоў

Як Ізраіль стварыў сучаснага «траянскага каня» для «Хезбалы» — цікавыя дэталі аперацыі з пэйджарамі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Галоўнае
Усе навіны →