Аўто55

МУС распрадае свае старыя Geely. Паглядзіце, як выглядаюць 10-гадовыя аўто беларуска-кітайскай вытворчасці

На сайце «Белспецкантракта» прадаецца адразу некалькі Geely SC7, усе яны 2013 года выпуску. 

Фота: bsk.by

Аўто пасля ДТЗ

Найменш прывабная з іх, але не самая танная — Geely SC7 з пасёлка Карма Гомельскай вобласці. За аўтамабіль пасля ДТЗ просяць 4 340 рублёў (каля $1400). Прыкметна, што і да аварыі стан кузаву быў далёкім ад ідэальнага. На ім не толькі бачныя сляды карозіі, але і саматужнага рамонту. Парогі і аркі аўтамабіля пафарбаваныя чорным колерам, хоць сам аўтамабіль серабрысты. Але зверху чорнай фарбы можна заўважыць карозію.

Фота: bsk.by

З дэталямі ў багажніку

Два самыя танныя варыянты ацэнены ў 4000 рублёў (каля 1300 даляраў). Як пазначана ў апісанні, ступень зносу складае 90%. Абодва аўтамабіля належаць УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Фота: bsk.by

Адна з машын працавала ў Калінкавічах, яе прабег — 181 538 км. Аўтамабіль не на хаду, частка дэталяў з падкапотнай прасторы ляжыць у багажніку. 

На кожным элеменце кузава ёсць сляды карозіі, на некаторых ужо ўтварыліся дзіры.

Фота: bsk.by

Карозія моцна пашкодзіла ў тым ліку сілавыя элементы кузава. Лабавое шкло патрабуе замены. У адносна неблагім стане захаваўся толькі салон аўтамабіля.

Яшчэ адзін варыянт за 4000 рублёў — Geely з прабегам 353 556 км, якая працавала ў Рэчыцы. Нягледзячы на большы прабег, прынамсі візуальна аўтамабіль знаходзіцца ў лепшым стане. 

Фота: bsk.by.

Але месцамі выглядае, быццам гэты аўтамабіль прайшоў перадпродажную падрыхтоўку ў перакупаў. 

Фота: bsk.by

Таму, калі прыглядзецца больш пільна, можна заўважыць карозію на кожным кузаўным элеменце, у тым ліку парогах аўтомабіля і пярэдніх стаканах. 

Машыны пасля ДАІ

Яшчэ дзве машыны прадае гродзенскае ДАІ. Ободва аўто маюць ступень зносу 86,5%. Прабег у гэтых аўто 281 і 261 тысяча кіламетраў. 

Фота: bsk.by

Іх ацанілі ў 5200 і 5120 рублёў адпаведна. Гэта каля 1650 даляраў.

Як і ў папярэдніх варыянтах, аўтамабілі маюць сляды карозіі на розных частках кузава. Апроч гэтага, значныя пашкоджанні назіраюцца і ў салоне. 

Фота: bsk.by

На сайце РУП «Белспецкантракт» пазначана, што такія аўто не маюць гарантыі і не падлягаюць вяртанню і абмену.

Нагадаем, што для наступнай пастаноўкі на ўлік новы ўласнік аўто аператыўнага прызначэння мусіць прывесці яго знешні стан да стану шараговага аўто.

@nashaniva Беларуская міліцыя распрадае свае старыя аўто #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #милициябеларуси #гомель #речица #джили ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Чытайце таксама:

Lancia вяртаецца. Без дызеля і з вялікімі амбіцыямі

У Беларусі прадаецца Jetta VA3, але гэта не VW і не VAZ. Колькі каштуе?

Каментары5

  • Лол
    17.01.2024
    Год качэства пачаўся з продажу кітайскіх качэственых аўто.
  • Вольга
    17.01.2024
    На такім ездзіць - сябе не паважаць.
  • Аматар батанікі
    17.01.2024
    Там у кадры разам з машынай -- адуванчык, яшчэ жоўценькі. Вой, як рана прыйшла вясна! (Ці можа інфармацыя не свежая?)

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі15

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў3

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!48

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →