Свет1919

Іран ударыў уначы па вайсковых аб'ектах і консульстве ЗША ў Іраку

У Эрбілі спынена паветранае злучэнне. Усяго нападу падвергліся восем аб'ектаў каля консульства ЗША.

Амерыканскае консульства і вайсковыя аб'екты ў іракскім горадзе Эрбіль трапілі пад абстрэл балістычнымі ракетамі з боку Ірана, паведаміла агенцтва Mehr са спасылкай на Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР).

«У адказ на нядаўнія тэрарыстычныя злачынствы ворагаў ісламскага Ірана, штаб-кватэра шпіёнаў<…> была атакаваная балістычнымі ракетамі КВІР і знішчаная», — гаворыцца ў паведамленні вайскоўцаў.

Па іх словах, іранскія вайскоўцы нанеслі ўдары не толькі па консульстве, але і па амерыканскіх вайсковых базах, піша РБК.

ABC News са спасылкай на крыніцу ў іракскіх службах бяспекі паведамляе, што ў Эрбілі спынена паветранае злучэнне, а ўдары былі «вельмі жорсткімі». Усяго нападу падвергліся восем аб'ектаў каля консульства ЗША. Паводле звестак суразмоўцы тэлеканала, загінулі чатыры чалавекі, сярод іх няма амерыканцаў. Сілы кааліцыі збілі тры беспілотнікі каля аэрапорта ў Эрбілі.

Адказнасць за ўдары ўзяў на сябе Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР).

Паведамляецца пра двух загінулых і пяць параненых.

Разам з тым амерыканскія СМІ са спасылкай на двух чыноўнікаў ЗША пішуць, што «ніводны з амерыканскіх аб'ектаў у Эрбілі не падвяргаўся ракетным нападам».

Акрамя таго, як паведамляе Al Jazeera, былі атакаваныя аб'екты ў Сірыі.

У ноч на 12 студзеня ўзброеныя сілы ЗША і Вялікабрытаніі нанеслі ўдары па аб'ектах еменскіх хусітаў у адказ на атакі на гандлёвыя судны ў Чырвоным моры. Хусіты называлі свае дзеянні рэакцыяй на «агрэсію» ЗША і Ізраіля ў сектары Газа.

Афіцыйны прадстаўнік іранскага МЗС Насэр Канані Чафі назваў атаку самаўпраўнасцю, парушэннем суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Емена. Ён падкрэсліў, што такія дзеянні ўзмоцняць нестабільнасць у рэгіёне.

Каментары19

  • Васіль
    16.01.2024
    А колькі мільярдаў долараў у 2023 годзе Байдэн даў Ірану? Нагадваю: 16.
  • Васіль
    16.01.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Васіль
    16.01.2024
    Таксама нагадаю, што непадалёк ад Ірану знаходзяцца 2 авіяносныя групы. Для якіх перахапіць (як мінімум) такія ракеты - элементарна. Уяўляеце сабе, які наказ яны атрымалі ад Байдэна, калі нічога не робяць? "Стаяць і баяцца".

Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне

Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія з 16 ліпеня забараняе ўезд машын з беларускімі нумарамі 3

Лідзія Ярмошына пра свае страхі ў 2020: З парламента прабіралася чорнымі хадамі11

У часе буры моцна пацярпелі птушкі. Адзіны ў краіне прытулак для іх не дае рады — яму патрэбная дапамога

Украінскія амбіцыі мець F-16 разбіваюцца аб моўны бар'ер, узлётна-пасадачныя палосы і запчасткі — Bloomberg29

Церцель заявіў, што Украіна адвяла войскі ад беларускай мяжы яшчэ 3—4 ліпеня1

«Ау! Куды вы зніклі?» Як мінчанка перайграла кватэрных аферыстаў

Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

На беларуска-літоўскай мяжы упершыню за доўгі час з'явілася чарга з аўтобусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне

Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне

Галоўнае
Усе навіны →