У Беларусі распрацавалі новы турыстычны маршрут пад назвай «Мёртвае возера», расказалі ў эфіры АНТ.
Вадаём знаходзіцца ў заказніку «Выдрыца», недалёка ад вёскі Пагонцы, што ў Светлагорскім раёне. Кажуць, там не водзіцца рыба, а на воднай роўнядзі нават летам практычна няма насякомых.
З вышыні абрысы вадаёма — амаль ідэальная форма акружнасці. А яшчэ ходзяць легенды, што «Мёртвае возера» мае падвойнае дно.
Ёсць і чуткі, звязаныя з ім: пра старадаўні храм, які знік пад вадой, паселішчы і прывід маладой княгіні, якую часам бачаць каля вады.
Першыя турысты ўжо пабывалі ў гэтым месцы і кажуць, што там нібыта моцная энергетыка.
Каментары
а я вось бачу нібы хвост рыбы, якая збягае ў лес.. (у правым верхнім куце на фота)
учите науку, пока ее не запретили очередной раз всякие верующие