Музыка1616

Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці

Ганна Лукашэнка, якая піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук, працягвае апраўдваць высокі давер свёкра. Менш за месяц таму Аляксандр Лукашэнка выпісаў спецыяльную прэмію жонцы свайго сына Дзмітрыя, а яна ўжо напісала новы хіт. Песня «Зроблена ў Беларусі» прысвячаецца Году якасці.

Ганна Сялук. Фота: Скрыншот АНТ

Прэзентацыя песні адбылася на прыёме Лукашэнкі ў Стары Новы год. Музыку на словы Ганны Сялук напісаў кампазітар Алег Шаўмараў. А выканаць даручылі Аляксандры Мелех. Даволі прадказальны выбар з улікам таго, што дзяўчына раней спявала «Ах, Аляксандр!». Дарэчы, менавіта з гэтага прызнання ў каханні найбольш вядомаму ў Беларусі Аляксандру і пачалася паспяховая кар’ера спявачкі: з шараговай настаўніцы ў мінскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач» ды бэк-вакалісткі яна ператварылася ў зорку праўладных мерапрыемстваў.

Аляксандра Мелех. Фота з інстаграму спявачкі

Таму не дзіўна, што і цяпер Аляксандра напісала на сваёй старонцы ў інстаграме: «Я не стамлюся дзякаваць аўтарам песні за гэты 100% хіт».

@nashaniva Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці: ацаніце гэты твор самі #лукашенко #лукашэнка #беларусь #мова #навіныбеларусі #беларусьсейчас #беларускіцікток #беларускітыкток #нашаніва ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Поўную версію песні яшчэ нельга знайсці ў інтэрнэце, аднак вы можаце ацаніць мастацкі ўзровень некаторых радкоў:

Тое, што робяць у Беларусі, тое не ламаецца!
Зроблена ў Беларусі, сэрцам, рукамі, ведамі —
Каб было добра людзям, каб ва ўсім свеце ведалі.
Зроблена ў Беларусі, шчыра, прыгожа, радасна,
Зроблена ў Беларусі — значыць са знакам якасці.

Трэба адзначыць, што Ганна Сялук з’яўляецца адной з самых прадуктыўных аўтарак песень у Беларусі. Напрыклад, напярэдадні Новага года выйшлі кліпы на яе песні для той жа Аляксандры Мелех і беларускай «Веркі Сярдзючкі» Зінаіды Фурор (амплуа, якое нагадвае вобраз украінца Андрэя Данілкі, абраў артыст Маладзёжнага тэатра эстрады Яўген Ермалковіч).

Каментары16

  • Paliašuk
    15.01.2024
    У творчых планах селук зрабіць пераклад песні Rammstein "Mein Herz brennt" і прысвяціць яго якасці прадукцыі МАЗ адгружанай у СПб ды іншыя гарады неабдымнага саюзнага гасударства.
  • Фан-клуб калгаса Гарадзец
    15.01.2024
    Оскар не меней
  • суседзі
    15.01.2024
    Убожество порнорифмы

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Усе навіны →
Усе навіны

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка26

«Наш робат стаяў за спінай Лукашэнкі на Нацыянальным сходзе». Паспяховы IT-бізнэсмен расказаў, чаму з'ехаў з краіны4

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт18

«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся57

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Галоўнае
Усе навіны →