Грамадства3434

Літоўскім дэпутатам ізноў пагражаюць адабраннем Вільні

Сябры Сейма атрымалі ліст, у якім выказваецца незадаволенасць літоўскай палітыкай у дачыненні да беларусаў, якія сёння жывуць у Літве. Калі стаўленне не зменіцца, аўтары пагражаюць перакроіць карту краіны.

Вільня ўзімку. Фота: Wikimedia Commons

Тэкст ліста апублікаваў партал Delfi. Ліст напісаны на літоўскай мове, але па колькасці памылак відаць, што тэкст быў механічна перакладзены з іншай мовы праграмай.

«Паважаныя сябры Сейма! Да вас звяртаюцца беларусы, якія не жывуць у сябе на радзіме, не падтрымліваюць дзейную ўладу Беларусі, не падтрымліваюць Ціханоўскую і яе прыхільнікаў. Мы заўсёды з павагай ставіліся да нашых суседзяў (украінцаў, палякаў, літоўцаў і латышоў). Цяпер палітыка ў дачыненні да беларусаў, якія жывуць у Літве, непрымальная.

Вы, напэўна, забылі гісторыю, таму нагадваем, што ў XIX стагоддзі ў 56% жыхароў Віленскага краю роднай мовай была беларуская, а ў 17% — літоўская мова. На пачатку XX стагоддзя Вільня была цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння. Тую ж ролю яна адыграла і для літоўцаў».

У лісце гаворыцца, што «ў 1918 годзе, калі была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, у яе была ўключана і Вільня». Аўтары ліста гавораць, што самі парламентарыі павінны памятаць гістарычныя факты і «правільна ацэньваць рашэнні, якія яны прымаюць у дачыненні да беларусаў».

«Хочам вас папярэдзіць, што нас шмат і ў нас ужо ёсць баявыя навыкі. Калі ваш урад працягне праводзіць агрэсіўную палітыку ў дачыненні да беларусаў, абяцаем, вы пра гэта пашкадуеце.

У Літве і за яе межамі ёсць нашы баявыя браты, якія могуць дапамагчы вярнуць Вільню Беларусі, калі ўзнікне вялікая неабходнасць.

Нам спатрэбіцца аб'яднаць сотні тысяч беларусаў для абароны інтарэсаў нацыі».

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы лічыць, што гэтыя лісты рассылаюцца прадстаўнікамі спецслужбаў Лукашэнкі.

У верасні 2023 года некаторыя дэпутаты ўжо атрымлівалі лісты з пагрозамі, напісанымі ад імя быццам бы беларускага батальёна «Тэрор». У ім згадвалася рашэнне літоўскіх уладаў не прадастаўляць палітычны прытулак Вользе Карач. Батальён сваю датычнасць да таго ліста адразу абверг.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары34

  • За Свабоду!
    14.01.2024
    І далей...."Здыміце санкцыі, адчыніце марскія парты, зачыніце вочы на тэрор і вайну, прызнайце нашага фюрэра і тады мы адмовімся ад Вільні".

    Подпіс. КГБ/ФСБ
  • орки изолируют белорусов от всех соседей
    14.01.2024
    гэбнюки - рабы орков или сами орки из фсб вбивают клин между белорусами и литовцами. старая фишка, ничего нового.
  • FF
    14.01.2024
    Давайце так. Вільня беларуская. І летувісам (баюся, мадэратары не прапусцяць іншае слова на «л», якое я хацеў выкарыстаць) яна на халяву дасталася ад таварыша Сталіна. Як беларускія і Смаленск з Дзвінскам і Беластокам. Але ў Беларусі яны ўжо ніколі не будуць. Трэ было пра гэта дбаць калі не 100, то максімум 80 гадоў таму. Цяпер ёсць Хельсінскі пакт – і кропка. Усё іншае інспіруецца ФСБ і ГРУ Расіі. 

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў4

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

У мястэчку Гарадок на Беласточчыне сёння пачаўся фестываль Tutaka

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?2

«Знаходзіцца ў знясіленым стане». Вернікі даведаліся падрабязнасці пра зняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →