Свет66

На выбарах на Тайвані лідзіруе самы непрыемны для Кітая кандыдат

У суботу жыхары Тайваня прагаласавалі на прэзідэнцкіх выбарах. Людзі пачалі займаць чэргі ля выбарчых участкаў яшчэ да іх адкрыцця. Паводле папярэдніх звестак, яўка вельмі высокая.

Лай Цындэ лідзіраваў і паводле апытанняў. Фота: Ng Han Guan / AP

Фаварытам гонкі з'яўляецца кандыдат ад кіроўнай партыі 64-гадовы Уільям Лай (або Лай Цындэ), якога ўлады мацерыковага Кітая называюць сепаратыстам, піша Бі-бі-сі.

У выпадку перамогі ён мае намер скараціць эканамічную залежнасць ад Пекіна і працягнуць умацоўваць адносіны з ЗША.

Яго галоўны апанент — кандыдат ад апазіцыйнай партыі Гаміньдан Хоу Юі, наадварот, выступае за збліжэнне з мацерыковым Кітаем.

Паводле прамежкавых даных падліку галасоў, Лай апярэджвае Хоу на некалькі працэнтных пунктаў. На гэты момант Лай набраў 37%, у кандыдата ад апазіцыі — 34%.

Гэта чаканы расклад. Розныя выбарчыя апытанні прагназавалі шчыльную гонку з невялікай, але ўпэўненай перавагай Уільяма Лая.

Таксама ўпершыню ў гісторыі палітыкі Тайваня выклік двум галоўным партыям кінуў кандыдат ад трэцяй — вельмі папулярнай сярод моладзі. Ён паказвае лепшы вынік, чым чакалася, але не складае сур'ёзнай канкурэнцыі.

Канчатковыя вынікі галасавання павінны стаць ясныя да канца дня суботы, аднак афіцыйныя вынікі будуць падведзены праз некалькі дзён.

За выбарамі на Тайвані назірае ўвесь свет, бо Пекін пагражае востраву вайной у выпадку, калі па іх выніках тайванцы захочуць абвясціць аб фармальнай незалежнасці ад Кітая.

Напярэдадні выбараў кітайскія ўзброеныя сілы значна павысілі актыўнасць вакол Тайваня.

Тайваньскае Міністэрства абароны заяўляе, што ў паветры вакол вострава курсіруюць восем кітайскіх вайсковых самалётаў, адзін з якіх парушыў паветраную прастору з паўднёва-заходняга боку а шостай раніцы паводле мясцовага часу — незадоўга да адкрыцця выбарчых участкаў.

Таксама ў суботняй заяве Мінабароны Тайваня гаворыцца, што шэсць кітайскіх вайсковых караблёў узялі востраў у кола.

«Узброеныя сілы [Тайваня] сочаць за сітуацыяй. Баявым паветраным патрулям, караблям ВМФ і наземным ракетным сістэмам даручана рэагаваць на варожыя дзеянні ў выпадку неабходнасці», — заявіла ваеннае ведамства Тайваня.

Раней ЗША не раз заяўлялі, што ўмяшаюцца ў сітуацыю ў рэгіёне ў выпадку ваеннай агрэсіі з боку Пекіна.

Каментары6

  • Нам не ўсё адно
    13.01.2024
    Sneed, беларусы перажываюць за Тайвань больш чым за Смаленск))) Тайваню ёсьць каму дапамагаць адстаяць незалежнасьць. А ў беларускаў засталася толькі кніжка Ластоўскага ад беларускай гісторыі
  • Дзіва
    13.01.2024
    Sneed, калі ёсць камуністычная сев.Карэя, і капіталістычная Карэя, то чаму не можа быць сев.Кітай з камунай, і нарамальны Тайвань без камуняк?
  • Жэнь Жымін
    13.01.2024
    Няхай жыве Вольны Тайвань!

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля31

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →