Напярэдадні пажару на складзе Wildberries пад Пецярбургам адбылася панажоўшчына двух бамбілаў
На складзе прайшлі масавыя праверкі сілавікоў.
У ноч з 10 на 11 студзеня непадалёк ад Маскоўскай шашы ў Санкт-Пецярбургу адбылася масавая бойка. Грамадзянін Таджыкістана хацеў стаць ля склада Wildberries, але яму адмовілі — некалькі грамадзян Азербайджана паказалі мужчыну, што гэта «іх» месца і стаяць тут забаронена, паведамляе Baza.
Слоўная сварка перайшла ў бойку, а затым і панажоўшчыну — па даных крыніцы, таджык нанёс азербайджанцу некалькі ўдараў нажом (пацярпелага шпіталізавалі, нападнік таксама звярнуўся ў лякарню).
Паліцыя завяла крымінальную справу па артыкуле аб наўмысным прычыненні цяжкай шкоды здароўю, аднак, акрамя пацярпелых падчас бойкі, «дасталася» і супрацоўнікам склада маркетплэйса — пасля сутычкі бамбілаў да склада на Маскоўскай шашы прыехалі аўтазак і супрацоўнікі паліцыі. Усе супрацоўнікі маркетплэйса патрапілі пад праверку.
Каментары