Грамадства

Фігуранта справы Аўтуховіча перавялі ў крытую турму

У гарадзенскай турме, дзе трымаюць вядомых палітыкаў, апынуўся фігурант справы Аўтуховіча Павал Разановіч, якога ў 2022 годзе асудзілі за «падрыхтоўку да тэрарызму».

Палітвязня Паўла Разановіча перавялі з калоніі № 17 у Шклове ў гарадзенскую турму № 1 у снежні мінулага года. Дасведчаная крыніца таксама паведаміла Свабодзе, што ўмовы ўтрымання Разановіча сталі больш жорсткімі, але скаргаў ад яго не атрымлівалі.

«Перавялі на турэмны рэжым. Але стаўленне ў новай вязніцы нармальнае, даходзяць лісты, ёсць спатканні. Ён не скардзіцца, настрою не траціць», — паведаміў суразмоўца.

Павал Разановіч мае юрыдычную адукацыю, да арышту ўвосень 2020 году ён працаваў у раённым аддзеле прымусовага выканання пакаранняў у Брэсце. Разановіча асудзілі на 19 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў падрыхтоўцы да акта тэрарызму.

На судзе абвінавачаны віны не прызнаваў і паведаміў, што супраць яго падчас следства ўжывалі фізічныя і псіхалагічныя катаванні. З папраўчай калоніі ў крытую турму Разановіча перавялі па пастанове суду як злоснага парушальніка рэжыму ўтрымання.

У справе Мікалая Аўтуховіча аб тэрарызме ўсяго фігуравала 12 чалавек, сярод іх пенсіянерка Ірына Мельхер з Брэста. Ірына адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі № 4. Пра сітуацыю ў Ірыны Мельхер расказала асуджаная, якая нядаўна вызвалілася з калоніі.

«Ёй 68 гадоў, таму на працу яе не водзяць. Сядзіць у корпусе; максімум, чым яе займаюць, — дзяжурствам па атрадзе. У яе праблемы з хрыбетнікам, увогуле са здароўем не ўсё добра, таму гэтым займаецца, неяк лечыцца. Настрой у яе нармальны, яна маладых падтрымлівае і пераконвае, калі што, дык не сварыцца. Кажа, што мы ўсе тут у палоне, таму трэба адпаведна сябе паводзіць», — расказала суразмоўца.

Вядома, што Ірына Мельхер з чатырох выстаўленых ёй абвінавачанняў прызнала віну толькі ў адным — ва ўдзеле ў карагодзе, які 13 верасня 2020 году правялі ў Брэсце дэманстранты на знак пратэсту супраць фальшавання прэзідэнцкіх выбараў. Суд пакараў жанчыну 17 гадамі зняволення.

Праваабаронцы прызналі Ірыну Мельхер, як і іншых фігурантаў справы Аўтуховіча, палітвязнямі.

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →