Меркаванні2424

«Ціханоўская — гэта для нас Божы дар» — Мілінкевіч

Былы кіраўнік «Руху за Свабоду», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года, а цяпер пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв'ю «Еўрарадыё» патлумачыў, чаму на цяперашнім этапе Ціханоўскую аб'ектыўна немагчыма на кагосьці замяніць.

«Я не бачу ўвогуле шанцаў на тое, каб у нас да першых дэмакратычных выбараў неяк замяніць Ціханоўскую. Нават тым, хто вельмі хацеў бы гэтага. Я сам то не хачу.

Я лічу, што яна добра працуе. Можна рабіць заўвагі, можна быць чымсьці незадаволеным — але ў цэлым вельмі эфектыўна. Яе ўспрымаюць як чалавека роўнага з імі лідары самых вялікіх краін. 

Ці можам мы сёння новую Ціханоўскую абраць? Некаторыя кажуць: а вось у наступным годзе выбары Лукашэнкі, сам сябе выбера, а таму ўжо і яе паўнамоцтвы канчаюцца. Я заклікаю ўсіх зноў жа быць адказнымі. Таму што калі хтосьці паспрабуе, — а можа, і зробіць такое няшчасце беларусам, — адштурхнуць убок Ціханоўскую, то гэта будзе значыць толькі адно: мы застанемся без лідара, прызнанага ва ўсім свеце, які агучвае інтарэсы беларускай дэмакратычнай большасці і робіць гэта крок за крокам, нягледзячы на пэўную стомленасць. 

Не будзе другой Ціханоўскай, бо не прызнаюць іншага чалавека, выбранага вузкім колам людзей, не ведаю, Каардынацыйнай радай ці нейкімі прадстаўнікамі, на невядома якіх выбарах. Мы не можам правесці нармальныя выбары ў часе такіх рэпрэсій.

Таму, на маю думку, пакуль Ціханоўская здольная, добра працуе і мае яшчэ сілы, трэба дапамагаць ёй да першых выбараў. Там мы вырашым, хто лепшы — яна ці іншы. Але цяпер гэта проста дасягненне вялікае. Я лічу, што гэта Божы дар. Далі нам шанец на чалавека, які стаў на месца лідара, і Беларусь дзякуючы гэтаму застаецца ў парадку дня і Еўропы, і Амерыкі», — патлумачыў Мілінкевіч.

Каментары24

  • XXX
    11.01.2024
    А Навумчык лічыць, што божы дар - гэта Сурвіла.
  • Васіль
    11.01.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Курт
    11.01.2024
    Як кажуць, ізноў пераблытаў Божы дар з яешняй.

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка спрабавала выкупіць у скуралупа свайго сабаку і перавяла аферыстам больш за 800 рублёў1

«Чалавек 500 мінімум стаіць». Мінчукі выстраіліся ў гіганцкую чаргу, каб бясплатна пакатацца на каньках10

Вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку збіраюцца ўзмацніць пакаранне

Хлопец, якога абвінавачваюць у згвалтаванні і забойстве беларускі ў Варшаве, прызнаў віну часткова1

Рыбак зачапіў вудай ЛЭП і памёр ад удару токам. Удава запрасіла велізарную кампенсацыю і адсудзіла добрыя грошы2

Жонка кандыдата ў прэзідэнты Польшчы нарадзіла ў 17 гадоў1

«Амбасада Беларусі парасла травой. Але Нацгвардыя ўсё яшчэ там патрулюе». Беларус расказаў пра тыдзень у Кіеве4

Полк Каліноўскага абвясціў калядную акцыю для дзяцей загінулых ваяроў2

Ва Украіне ў падпольнай друкарні знайшлі пячатку Міністэрства абароны Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Галоўнае
Усе навіны →