Сербскія добраахвотнікі ў расійскай арміі заявілі, што з іх здзекуюцца
Гаворка пра асобнае падраздзяленне «Воўк», якое ўваходзіць у склад паветрана-дэсантных войскаў.
Член каманды Уладзіміра Пуціна і так званага «Народнага фронту» серб Дзеян Берыч распавёў пра здзекі з добраахвотнікаў з Сербіі.
Іх падраздзяленне ўваходзіць у склад разанскага 119-га палка паветрана-дэсантных войскаў. Кіраўніцтва палка, паводле слоў Берыча, адносіцца да сербскіх байцоў вельмі дрэнна — іх называюць «цыганамі», пастаянна пытаюцца, навошта яны прыехалі, і не аказваюць медыцынскай дапамогі, піша расійскае праўладнае выданне Baza.
Перад Новым годам сербскім байцам прыйшоў загад на штурм. Пры гэтым, паводле слоў Дзеяна, ім выдалі ўсяго па 2-3 ражкі на чалавека.
Пасля пытання, з чым ісці на штурм, камандаванне палка адказала — «неабходную зброю знойдзеце на полі бою». «Байцы страцілі павагу да 119-га палка і папрасіліся ў іншае падраздзяленне, дзе ёсць сапраўдныя расійскія афіцэры», — распавёў Берыч.
Пасля гэтага ў байцоў з Сербіі адабралі зброю і назвалі іх ваеннымі злачынцамі. Іх выгналі з зямлянак на двор на некалькі дзён і забаранілі падыходзіць да кухні.
Па словах Берыча, вайскоўцам пагражалі турмой, збіццём і расстрэлам. Раніцай 8 студзеня да сербаў прыйшла ваенная паліцыя.
«Яны стралялі ў паветра і ў літаральным сэнсе збівалі байцоў прыкладамі, прымушаючы прызнацца, што яны шпіёны», — распавёў Берыч.
Я баюся за жыцці хлопцаў, якія прыехалі ў Расію. Сербы прыехалі ад чыстага сэрца, прыехалі ваяваць, а да іх ставяцца, як да быдла. Камандаванне 119-га палка — гэта злачынная групоўка. Калі нехта пачне разбірацца, вы ўбачыце, што гэтыя людзі працуюць супраць рускай арміі. Часам трэба рабіць такія рэчы, каб адзін працэнт п*****аў, якія знаходзяцца ў рускім войску, селі ў турму.
Берыч заявіў, што звяртаўся ў ваенную пракуратуру Данецка і адміністрацыю кіраўніка Чачні, каб сербаў перавялі ў атрад «Ахмат», але «камусьці са 119-га палка не хочацца, каб гэта скончылася па-добраму».
Каментары
Венгры, хоть и сами ещё те москали, но хрен голову в одну петлю с ваньками засунут.