Грамадства22

Пасля масавых затрыманняў у Інстытуце раслінаводства ў Шчучыне памянялі дырэктара

Ужо былы дырэктар Гродзенскага занальнага Інстытута раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Шчучыне Сяргей Шэўчык больш не працуе ва ўстанове. Крыніца выдання Hrodna.life сцвярджае, што яго знялі пасля масавых затрыманняў ва ўстанове.

Сяргей Шэўчык

Сяргей Шэўчык родам з вёскі Каменка Шчучынскага раёна. Ён — спецыяліст у галіне раслінаводства. Кіраваў прадпрыемствам амаль шэсць гадоў. 

Як стала вядома Hrodna.life, у нейкую іншую ўстанову Шэўчык не перайшоў. Верагодна, ён пакуль без працы.

Новым дырэктарам стаў Уладзімір Мар’янавіч Макара, які да гэтага быў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. Ён кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Раней стала вядома, што ў кастрычніку 2023 года ў Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства НАН Беларусі ў Шчучыне затрымалі некалькіх супрацоўнікаў. Іх прыцягнулі да адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у інтэрнэце.

Каментары2

  • Ка
    08.01.2024
    Неи́кi cюр.
  • даведка
    09.01.2024
    Перешёл в институт из облисполкома. И я тогда сразу написал, что снимут, потому что генерал КГБ главный в НАН.

Журналісты атрымалі дакументы, датычныя смерці Навальнага. Яны ўказваюць на тое, што яго маглі атруціць7

Журналісты атрымалі дакументы, датычныя смерці Навальнага. Яны ўказваюць на тое, што яго маглі атруціць

Усе навіны →
Усе навіны

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву85

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»10

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца7

У нядзелю схаладае да +10°С

Рыжанкоў заявіў, што Мінск адкажа на наўмыснае прымяненне Кіевам дронаў па Беларусі13

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу8

Жыхар Баранавічаў сабраў другі ўраджай клубніцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Журналісты атрымалі дакументы, датычныя смерці Навальнага. Яны ўказваюць на тое, што яго маглі атруціць7

Журналісты атрымалі дакументы, датычныя смерці Навальнага. Яны ўказваюць на тое, што яго маглі атруціць

Галоўнае
Усе навіны →