Грамадства66

У Мінскую гарадскую раду вырашыў балатавацца амерыканец

Амерыканца Джона Росмэна ведаюць шматлікія беларускія раварысты. Ён быў актыўным удзельнікам праектаў Мінскага роварнага таварыства. А вось цяпер вырашыў пайсці ў дэпутаты, піша «Зялёны партал».

Фота: Dev.by

Джон Росмэн пазіцыянуе сабе як незалежнага зялёнага кандыдата, які апелюе да канстытуцыі Беларусі і Маніфеста «Глабальных зялёных».

У свой час гэты харызматычны амерыканец адмовіўся ад грамадзянства ЗША, пераехаў у Беларусь і ўзначальваў Фонд «Экалагічны транспарт».

Ён актыўна папулярызаваў выкарыстанне ровара ў паўсядзённым жыцці, выступаў супраць будаўніцтва Газпрамам гмахаў на месцы былога аўтавакзала «Маскоўскі», звяртаў увагу на тое, што высокі ўзровень аўтамабілізацыі не сведчыць пра высокі ўзровень развіцця грамадства.

Пасля 2020 года Росмэн застаўся ў Мінску і, гледзячы па ягоным сайце, вырашыў яшчэ раз пачаць жыццё з новай старонкі, спасылаючыся выключна на свае інтэрв'ю беларускім прапагандыстам і закідваючы «апазіцыі ў выгнанні» аргументы кшталту «хочуць скасаваць найлепшую рысу камунізму».

Каментары6

  • Вольга
    08.01.2024
    Калі Бог хоча сапраўды пакараць чалавека - ён адбірае ў яго розум.
  • AlexxelA
    09.01.2024
    Перасякаўся з ім калісьці, пакінуў ён станоўчае ўраджанне. Праўда пра палітыку тады не размаўлялі, і нейкіх адкрыта лявацкіх ідэй ён не выказваў. Тое, што ён пасля 20-га ў беларускай рэальнасці знаходзіцца як быццам бы ў нейкім тумане выглядае вядома ж дзіўна для мяне. Але ж, з іншага боку шкоды ён ня робіць. Ды й да беларускай мовы і культуры ставіцца цалкам добра. Жонку прасіў каб дзіця іхняе гадавала на беларускай - гэта ўжо нямала што гаворыць. Можа ён і трохі дзіўнаваты, але ж нязлы.
  • Чел
    09.01.2024
    Веллер красиво описал такой случай. Я хохотал до слёз.

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?46

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Фіца прапанаваў Зяленскаму сустрэцца і абмеркаваць транзіт газу. Той адказаў лаканічна11

Гамяльчук сам дадаў сабе тэрмін зняволення, каб апраўдаць прагулы1

У візавым цэнтры Грэцыі па змоўчанні ўключаюць у рахунак неабавязковую паслугу1

Ва ўкраінскі палон трапіў кухар з Неапаля. У Італіі яго асудзілі за сэксуальны гвалт над 9-гадовым дзіцем2

У Расіі заявілі пра захоп украінскага радовішча літыю3

Аб'явілі «экстрэмісцкімі» «Народныя навіны Віцебска»

Пры вяртанні ў Беларусь на святы арыштавалі як мінімум 8 чалавек1

«Такога вязня няма». Цяжкахворага палітвязня катуюць у калоніі пад Віцебскам4

Будаўнічую амністыю прадоўжылі на 3 гады4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?46

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →