Мітрапаліт Веньямін даў інтэрвʼю тэлеканалу АНТ. Карэспандэнтка заўважыла ў размове, што «дзяржава і царква заўсёды падтрымлівалі адна адну», а цяпер Лукашэнка абвясціў 2024 год годам якасці. «Ці можна неяк гэта ўжыць для нейкіх мілых богу спраў?» — спытала яна.
«Несумненна, можна», — адказаў Веньямін.
Якасць малітвы важнейшая за колькасць, знайшоўся мітрапаліт Веньямін.
«Вядома, мы кажам пра якасць — якасць малітвы. Не колькасцю бярэм, а якасцю. Таму якасць усюды павінна быць, гэта агульначалавечая каштоўнасць. А ў хрысціянстве, калі хрысціянін хоча духоўна развівацца і станавіцца лепш, дык гэта ж і ёсць атрыманне якасці хрысціянскага жыцця», — сказаў ён.
Каментары
Действительно чёрт и черти в мантии.