Дацкае выданне Berlingske са спасылкай на Міністэрства абароны краіны паведамляе, што пастаўка Даніяй знішчальнікаў F-16 Украіне адкладаецца на паўгода.

Капенгаген павінен быў паставіць першыя шэсць самалётаў да новага 2024 года, але замест гэтага іх дастаўка чакаецца ў другім квартале, паведамілі выданню ў ведамстве.
У публікацыі гаворыцца, што графік паставак заўсёды залежаў ад выканання шэрагу ўмоў, сярод якіх — паспяховая падрыхтоўка ўкраінскіх пілотаў, а таксама наяўнасць дастатковай лагістыкі і інфраструктуры для абслугоўвання F-16 ва Украіне. Пра гэта заявілі ў міністэрстве, не падаўшы больш дэталёвай інфармацыі.
Паводле звестак Berlingske, цяпер шэсць украінскіх пілотаў праходзяць падрыхтоўку на гэтых знішчальніках у Даніі. У жніўні прэм'ер Даніі Метэ Фрэдэрыксэн паабяцала адправіць Кіеву 19 самалётаў F-16.
Каментары