Эканоміка11

Знізілі максімальныя гандлёвыя надбаўкі на дзіцячыя тавары

У Беларусі чарговы раз унеслі змены ў пастанову № 713 Савета міністраў «Аб сістэме рэгулявання цэнаў», якая рэгулюе парадак фармавання цэнаў на тавары. Адпаведны дакумент 6 студзеня апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастановай урада № 1000 знізілі памер максімальнай аптовай і рознічнай гандлёвай надбаўкі на дзіцячае адзенне, абутак і цацкі.

На дзіцячае адзенне і абутак для імпартных тавараў надбаўку знізілі з 55 да 30%, для айчынных — з 55 да 40%.

У пастанове цяпер фігуруюць 19 пазіцый дзіцячага адзення, сярод іх — курткі і паліто, штаны, спартыўныя касцюмы, світары, камізэлькі, кашулі, сукенкі, спадніцы, блузкі, бялізна для нованароджаных і дзяцей ясельнага ўзросту, майкі, пальчаткі і рукавічкі, трыкатажныя шапкі, калготкі, гольфы, шкарпэткі, майткі, піжамы і інш.

У катэгорыі дзіцячага абутку 6 пазіцый, сярод іх — хатні і гумовы абутак, боты, чаравікі, туфлі, красоўкі, кеды і інш.

Што тычыцца цацак, то памер максімальнай аптовай і рознічнай гандлёвай надбаўкі знізілі толькі для прадукцыі беларускіх вытворцаў — з 40 да 30%, цяпер яна роўная надбаўцы на імпартныя тавары.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўвялі адзіны маёмасны плацеж

З наступнага года вырасце падатак на першую кватэру

1 студзеня вырасце падатак на здачу кватэр у наём

Апублікаваны рэспубліканскі бюджэт на 2024 год

Каментары1

  • Илья
    06.01.2024
    Хана буслику

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць