Кампанія Clicks Technology анансавала выпуск чахлоў для айфонаў з убудаванай клавіятурай у ніжняй частцы жоўтага і шэрага колеру. Аксесуар будзе даступны для iPhone 14/15 Pro за 139 даляраў і для iPhone 15 Pro Max за 159 даляраў.

Купіць чахол для iPhone 14 Pro можна будзе ўжо ў пачатку лютага, а для астатніх мадэляў продажы пачнуцца ўвесну.

Гэта не першая спроба зрабіць чахол-клавіятуру для iPhone. Раней на рынку прадаваўся Typo Keyboard, чахол з раскладкай, як у BlackBerry. Стваральнік чахла, Раян Сікрэст, двойчы прайграў суд за тое, што скапіяваў клавіятуру тэлефонаў ад BlackBerry.
«Прадам айфон, не спадабаўся колер». На «Куфры» перапрадаюць навагоднія падарункі
Памятаеце добра апранутую дзяўчыну з айфонам, якая «страляла» па 20 рублёў? Яе затрымалі
«Дзе беларускі дзяржаўны штучны інтэлект?» Азаронак з Пятроўскім даказвалі, чым сілавікі карыснейшыя за праграмістаў, не абышлося без істэрыкі
Каментары