Свет1010

«У Ісландыі ёсць правіла, якому магла б пазайздросціць нават хунта ў Беларусі»

Беларусь не адзіная краіна Еўропы, дзе няма абмежавання колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў. Тое ж самае ў Ісландыі, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч.

Гвюдні Ёўхансан з жонкай і дзецьмі

Там ёсць і правіла, якому магла б пазайздросціць нават хунта ў Беларусі.

Калі ісландскі прэзідэнт збіраецца вылучацца на чарговыя выбары, а іншых ахвотных пазмагацца за гэтую пасаду няма, то выбары проста не праводзяцца. Прэзідэнт тады аўтаматычна пачынае чарговы прэзідэнцкі тэрмін. Такое бывала ня раз.

Цяпер там кіруе Гвюдні Ёўхансан. Неўзабаве скончыцца яго другі тэрмін. Падчас першага сацыялагічнага апытання давалі яму 97% падтрымкі. На апошніх выбарах за яго прагаласавала 92,2% грамадзян Ісландыі.

Да таго як стаць прэзідэнтам Ёўхансан працаваў у Ісландскім універсітэце. Ён гісторык, ягоная тэма — сучасная гісторыя Ісландыі. Жонка Ёўхансана Эліза Джэйн Рыд — з Канады. Яна журналістка і пісьменніца. У іх з Гвюдні чацвёра дзяцей.

Каб зразумець, што за прэзідэнта мелі ісландцы — дастаткова двух фактаў. Ён адмовіўся зацвердзіць павышэнне заробку на 20% самому сабе і прыняў рашэнне адлічваць 10% зарплаты на дабрачынныя мэты.

Самарэклама і піяр, каб спадабацца электарату і кіраваць бясконца? Яшчэ чаго. Гвюдні Ёўхансан акурат абвясціў, што пасля двух тэрмінаў больш не хоча быць прэзідэнтам.

Каментары10

  • Навошта
    04.01.2024
    Хлусня літаральна з першага сказу. Ёсць, ёсць у Беларусі абмежаванне прэзідэнцкіх тэрмінаў. Два разы па пяць гадоў, згодна з абноўленай т.з. канстытуцыяй, паводле паправак у якую лукашэнка днямі падпісаў адпаведны закон. То бок максімум у 2035-м на яго месцы будзе нехта іншы, а, можа, і раней. Вось што варта абмяркоўваць у медыя, а не "гарантыі" пасля сыходу і іншае глупства.
  • Беларус
    05.01.2024
    Навошта, Калі бліжэй да 2035 года ўсё застанецца так, як і цяпер, і ў Лукашэнкі будзе яшчэ хапаць здароўя, то плюне ён на гэтую “канстытуцыйную” норму гэтак жа сама, як плюе 30 гадоў на ўсе іншыя. Гэта ж абсалютна відавочна. Іншая рэч, што да таго часу яшчэ дажыць і пратрымацца трэба. Але гэта ўжо іншая гісторыя.
  • Владислав
    05.01.2024
    Навошта
    Беларусы ведаюць, што няважна, падпісаў там нешта Лукашэнка ці не.
    Самазванцу не до законав. Ён можа дзесяткі разоў перапісваць свае «законы» ці нават «канстытуцыю».
    Адзіная гарантыя таго, што самазванец не дацягне да 2035 года, - гэта пажылы ўзрост і слабое здароўе. 

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу8

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграмаў, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу8

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →