Грамадства55

АНТ даганяе «Белсат» — анансавалі свой першы серыял «Начная змена»

Пілотны выпуск здымалі яшчэ ў 2019 годзе, але дарабілі серыял толькі цяпер.

Старшыня праўлення АНТ Марат Маркаў анансаваў выхад першага паўнавартаснага серыяла ўласнай вытворчасці.

Марат Маркаў

«Мы яшчэ ў 2019 годзе са сваёй ініцыятывы і ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы знялі пілотную серыю тэлесерыяла «Начная змена», яна нядрэнна сябе зарэкамендавала і атрымала пазітыўныя ацэнкі мэтраў кінаіндустрыі. Зразумела, што апошнія некалькі гадоў нам было крыху не да кіно, але на працягу 2023 года мы адздымалі працяг «начной змены» з чатырох серый. У планах і поўны метр на базе знятага матэрыялу. Праца знаходзіцца на завяршальнай стадыі, і я разлічваю, што ў найбліжэйшыя месяцы тэлеканал АНТ пакажа тэлегледачам і кінаманам свой першы паўнавартасны серыял і новы беларускі мастацкі фільм. Спадзяюся, што яны будуць ацэнены па вартасці», — расказаў ён у інтэрв'ю Sb.by.

Кадр з «Начной змены». У пілотнай серыі здымаўся Уладзімір Гасцюхін

Маркаў мяркуе, што беларускім тэлеканалам трэба здымаць як мага больш уласных серыялаў. Замест таго, каб закупляць замежныя серыялы, можна рабіць наадварот — прадаваць свой прадукт на расійскі рынак.

«Я заўсёды і ва ўсім быў прыхільнікам сістэмнага падыходу — тым больш, калі перад вачыма ёсць сапраўды нядрэнны вопыт, да прыкладу, нашых казахстанскіх калег. Яны ў 2012 годзе прынялі дзяржпраграму па развіцці нацыянальнай тэлевытворчасці і кінавытворчасці, якая прадугледжвае выпуск больш за 400 тэлевізійных серый на год на падставе конкурсу.

Для Беларусі гэта было б выдатным рашэннем пытання, паколькі галоўная праблема, якая ёсць сёння, — мы, усе беларускія тэлеканалы, вымушаныя закупляць велізарную колькасць замежных серыялаў для свайго эфіру.

Цяпер, на мой погляд, самы зручны момант, каб гэтую нішу актыўна асвойваць, таму што ў сілу спецыфікі сітуацыі раней актыўныя ўкраінскія вытворцы тэлекантэнту адышлі ў нябыт, а патрэбы і нашага, і тым больш расійскага рынку застаюцца, і яны велізарныя».

Нядаўна свой сатырычны серыял «Працэсы» прэзентаваў і тэлеканал «Белсат». На ютубе серыі маюць ад 500 тысяч да 1 мільёна праглядаў.

Чытайце таксама: 

Колькі каштаваў беларускі серыял «Працэсы» і навошта там столькі мацюкоў

Выйшаў беларускі серыял «Працэсы». Расказваем, чаго чакаць

Памятаеце, Netflix здымаў дакументалку пра беларускія пратэсты? Вось калі прэм'ера

Каментары5

  • даведка
    04.01.2024
    ОНТ имеет единственный шанс снять что-то достойное, что точно будут смотреть все, если это будет своя документальная версия легендарного итальянского сериала про семью и семейные ценности под названием «Спрут».
  • Глядач
    04.01.2024
    Абое рабое.
  • Сымон
    04.01.2024
    Для Беларусі гэта было б выдатным рашэннем пытання, паколькі галоўная
    праблема, якая ёсць сёння, — мы, усе беларускія тэлеканалы, вымушаныя
    закупляць велізарную колькасць замежных серыялаў для свайго эфіру.


    Маркаў стаў ахвярай віруса імпартазамяшчэння. А можа ўсё разумее, таму проста жадае залагодзіць вуха начальства. Ў любым выпадку на шляху яго фантазій ёсць наступныя невырашальныя праблемы:

    Бізнэс, які здымаў серыялы ва Ўкраіне - прыватны. Праз жорсткую канкурэнцыю ў ім засталіся лепшыя прадюсары. Яны шукалі інвестараў, да 2022 нават ў Расеі, наймалі пазнавальных актораў, нават з Расеі, і часта здымалі на экспарт, для той жа Расеі. Адсутнасць цэнзуры і забароны на прафесію ва Ўкраіне дазваляла ім здымаць серыялы на вельмі спрэчныя для Ўкраіны тэмы кшталту WW2 у расейскай інтэрпрэтацыі. Напрыклад першыя сезоны серыяла "Па законах ваеннага часу" здымалі ва Ўкраіне. Як гаворыцца - нічога асобнага, толькі бізнэс.

    Рэпрэсіі пасля 2020 года фактычна знішчылі ў Беларусі як культуру, так і ня вельмі моцны медыябізнэс. Лепшыя акторы і медыябізнэсоўцы уцяклі ад тэрору. А ідэёлагі на кіруючых пасадах кшталту Маркава - ня здольныя ня толькі працаваць на канкурэнтным рынку, але нават стварыць нешта зручнаварымае на замову рэжыма за гатовыя бюджэтныя сродкі. Псеўдагістарычны блакбастэр пра жахі міжваеннай Польшчы "На тым беразе" не нашмат пераадоліў узровень баявікоў ад КДБ-ТБ. А ўпарты рускамірац Гасцюхін ня выцягне цэлы серыял, бо нікога, акрамя як састарэлых калдыроў з лёгкім флёрам памяркоўнасці ён граць ня ўмее.

    Мэтай дзяржпраграмы ў Казахстане было не імпартазамяшчэнне, а менавіта змяньшэнне уплыву рускага свету, пагрозу ад якога тамтэйшыя ўлады выдатна зразумелі досыць даўно. Няхай Назарбаеў і Такаеў - хітрыя, цынічныя і бязлітасныя да чалавечага жыцця азіяцкія дэспаты, але між тым яны засталіся казахамі, ніколі не дазвалялі сабе рабалепства на бок рускага свету і баранілі казахскую ідэнтычнасць. У любым выпадку грошы на серыял будуць выклянчывацца з бюджэту г.з. Саюзнай дзяржавы. То бок у Расеі. Таму і тэмы будуць рускісвет-friendly:
    1.Расея - старэйшы брат, захад - каварны вораг з пячэнькамі і сорамнымі карункавымі трусікамі з рук Хэлоўіна, ЛГБТ, Сораса, Cанта-Клауса альбо іншых недружалюбных субстанцый.
    2.У адных акопах гнілі. Супраць немцаў, французаў, палякаў, літоўцаў, "бендеровцев" альбо рэпцілоідаў Байдэна - па сітуацыі.
    3.Расейскія цары выратавалі ад Рэчы Паспалітай праваслаўе РПЦ - падмурак трыадзінага народа, які подлыя ляхі імкнуліся знішчыць праз акаталічванне ды апалячванне. А потым не аддалі Мінскае генерал-губернатарства разнастайным польскім агентам кшталту Касцюшкі і Каліноўскага.

    Натуральна, што нічога беларускага ў гэтых тэмах ня будзе.

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу25

Часопіс Time абвясціў Трампа Чалавекам года1

84-гадовы Эдуард Ханок праспяваў «Царыцу» перад 15-тысячнай «Мінск-Арэнай»: ён прыйшоў на канцэрт Ганны Асці6

Орбан прапанаваў Пуціну абвясціць каляднае перамір'е і правесці буйны абмен палоннымі3

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі Беларусі: Тое, што адбываецца ў Сірыі, гэта параза Расіі5

Смешны выпадак у «Мінск-Свет»: нейкі маладзён сцягнуў калядны вянок, але разлічыўся за гэта 10 рублямі

За год машына страціла амаль палову цаны. Уласнікі электрамабіляў скардзяцца, што іх машыны імкліва таннеюць8

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-12

Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Галоўнае
Усе навіны →