Тым больш што кваліфікацыйны перыяд на спаборніцтвы завяршыўся ў снежні.
«Ніводны асобны нейтральны спартсмен не кваліфікаваны для ўдзелу ў зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2024 года», — адказаў прадстаўнік прэс-службы на пытанне, ці возьмуць удзел у спаборніцтвах у Паўднёвай Карэі юныя атлеты з Расіі і Беларусі.
У Канвандо будзе разыграны 81 камплект узнагарод, у праграму ўваходзяць хакей, фігурнае катанне, лыжныя гонкі, біятлон, канькабежны спорт, кёрлінг, фрыстайл, гарналыжны спорт, бабслей, скелетон, санны спорт, снаўборд, скачкі на лыжах з трампліна, лыжнае дваябор'е і шорт-трэк.
Першыя зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні прайшлі ў 2012 годзе ў аўстрыйскім Інсбруку, другія — у 2016 годзе ў нарвежскім Лілехамеры, трэція — у 2020-м у швейцарскай Лазане.
Каментары
Прафесійны спорт павінен быць прыватным бізнэсам, а не дарагой дзяржаўнай цацкай для ўсхвалення дыктатуры за кошт падаткаплатнікаў. Поспехі прафесійных спартоўцаў - гэта кропкавая з'ява, а здароўе нацыі стварае масавы здаровы лад жыця.