У цэнтры Мінска пачалі зносіць будынак былой мэблевай фабрыкі ФОТЫ
У Мінску пачалі зносіць будынак старой мэблевай фабрыкі на рагу вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай. Тут пройдзе паўночная частка трэцяй лініі метро і размесціцца станцыя «Камароўская». Фота і відэа зносу апублікавалі блогер «Мерзкий Кокобай» і «Анлайнер».
Апошнія некалькі гадоў на першым паверсе гэтага будынка размяшчалася прадуктовая крама «Санта», а датуль была крама дзіцячага адзення «Аранжавы вярблюд».
На другім паверсе знаходзіліся офісы IT-кампаній і рэкламных агенцтваў.
Тут у 2020-м таксама збіраўся штаб Бабарыкі і аб'яднаны штаб кандыдатаў, а пасля выбараў засядаў круглы стол Васкрасенскага.
Каментары