Грамадства11

Мікалаю Аўтуховічу за мінулы год не перадалі ніводнай бандэролі

У вязніцы ён сустракаў ужо дзявяты Новы год.

Мікалаю Аўтуховічу за год так і не перадалі за краты ніводнай бандэролі, хаця паводле закону яму належыць атрымаць не меней за адну. Пра гэта «Радыё Свабода» расказала сваячка былога прадпрымальніка і праваабаронцы, якая пражывае ў Польшчы.

«Загадзя адправілі яму бандэроль з віншаваннем і цукеркамі. Разлічвалі, што яшчэ на Раство атрымае, але ўжо і Новы год, а бандэроль так і не дайшла. Высветлілася, што гэты пакет нават з пошты не забралі. Праз інтэрнэт сваякі даведаліся, якая прычына. На сайце пошты прачыталі, што ён нібыта адмовіўся атрымліваць. Але ж гэта няпраўда», — перакананая сваячка Мікалая Аўтуховіча.

Паводле жанчыны, 30 снежня Мікалай коратка тэлефанаваў некалькім сваякам. Крыніца перадала сэнс размоваў з палітвязнем.

«Усіх павіншаваў з надыходзячым Новым годам. Голас быў бадзёры, сказаў пра сябе, што са здароўем у яго збольшага нармальна. Пра бандэроль сказаў, што яму дазволена адна на год, але дагэтуль нічога не атрымаў: «А сам ад бандэролі ніколі не адмаўляюся».

З пачатку снежня 2020 году Мікалай Аўтуховіч адбывае ўжо трэцяе ў сваім жыцці зняволенне. 7 студзеня яму споўніцца 61 год. Усяго, паводле падлікаў сваякоў, палітвязень адзначыў у вязніцах 9 навагодніх святаў і 8 дзён нараджэння. Гэтым разам яму давядзецца сустракаць дзень нараджэння ў адзіночцы гарадзенскай турмы.

«У яго ёсць магчымасць крыху грошай траціць у турэмнай краме. Сказаў, што купіў там печыва і цукерак, таму зможа адзначаць святы з салодкім. У нашай сям’і шмат у каго дні нараджэння прыпадаюць на студзень і пачатак лютага, таму сказаў, што такім чынам адзначыць некалькі запар святаў», — падзялілася суразмоўца.

Паводле выраку Горадзенскага абласнога суду Мікалай Аўтуховіч атрымаў 25 гадоў зняволення і грашовы штраф у 1000 базавых велічынь, а таксама пазбаўленне звання прапаршчыка ў адстаўцы. Першыя 5 гадоў зняволення былы прадпрымальнік і праваабаронца мусіць адбыць у турме, астатнія 20 гадоў — у калоніі строгага рэжыму. Суд назваў Аўтуховіча вінаватым паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў стварэнні злачыннай групоўкі і акце тэрарызму. Сваёй віны Мікалай Аўтуховіч не прызнаў, падчас працэсу ён трымаў галадоўку пратэсту. Вярхоўны суд Беларусі ў выніку разгляду апеляцыйнай скаргі Аўтуховіча вызваліў яго ад адбыцця пакарання паводле аднаго з абвінавачанняў, але агульны тэрмін зняволення пакінуў без зменаў.

Беларускія праваабаронцы прызналі Мікалая Аўтуховіча палітвязнем.

Каментары1

  • Свабоду Палітвязням!
    02.01.2024
    Трымайся, шаноўны сп Мікола. Дзе і калі будзе тое вызваленне...

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →