Грамадства44

З Гродзенскага ўніверсітэта звольнілі прафесарку Святлану Марозаву

Доктар гістарычных навук і прафесарка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Святлана Марозава больш не працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, заўважыла Hrodna Life.

Святлана Марозава. Фота: фэйсбук Сяргея Марозава

«Тры гады таму ва ўніверсітэцкай газеце быў артыкул: «Тут гадуюцца дынастыі: 80 год Купалаўскаму ўніверсітэту і 80 год, аддадзеных на яго карысць сям’ёй Марозавых». Яшчэ мой дзед распачаў гэтую дынастыю — быў дэканам філфака. Ад сёння ва ўніверсітэце не засталося Марозавых. 18 год мой шлях быў поруч з універсітэтам, 20 — у дзеда, і 51 — у маці… абставіны часам мацнейшыя за нас», — напісаў у фэйсбуку сын Святланы Марозавай Сяргей, былы дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук.

У каментарах калегі і выпускнікі адзначаюць, што ўніверсітэт страціў нямала спецыялістаў і жадаюць перажыць Святлане адсутнасць працы.

69-гадовая Святлана Марозава — сябра «Асацыяцыі беларускіх гісторыкаў», «Беларускага гістарычнага таварыства», «Таварыства беларускай мовы», «Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў», Санкт-Пецярбургскага «Таварыства гісторыі ідэй». Выкладала ва ўніверсітэце курсы: «Гісторыя Беларусі», «Крыніцазнаўства», «Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі», «Гісторыя культуры Беларусі», «Этнагенэз беларусаў», «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа (канец Х — пачатак ХХ стагоддзя), «Архівы Вялікага Княства Літоўскага». У 2010 годзе яе ўзнагародзілі медалём «За заслугі перад універсітэтам».

Каментары4

  • Уан
    02.01.2024
    Anatol Starkou, 🖕
  • Маразовіч
    02.01.2024
    Anatol Starkou, бо ты ніхто і зваць ніяк, многа пішаш абы чаго
  • ...
    02.01.2024
    Шкода глядзець, як выглядаюць нашыя Дактары Навук, адпахаўшы кавалак жыцця на беларускую навуку і адукацыю. І пенсія ў заслужаных спецыялістаў , бадай, не перавышае 1000 руб. Грамадства пазнаецца па адносінах да людзей Навукі і Мастацтва.

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам2

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву91

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца7

У нядзелю схаладае да +10°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам2

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →