У параўнанні з 1 студзеня 2023 года базавая стаўка павялічваецца на 9,6%.
Сярэдняя зарплата ў Беларусі да выплаты падаткаў у лістападзе 2023 года склала 1976 рублёў, гэта 623 даляры. Чыстымі сярэдні заробак складае 536 даляраў. Гэта трэці з нізу паказчык у Еўропе. Ніжэйшыя, чым у Беларусі, заробкі толькі ва Украіне і Малдове. У суседніх Польшчы, Літве і Латвіі заробкі большыя прыкладна ўдвая.
Каментары