Грамадства1414

Чыноўнікі Гомельшчыны забаранілі моладзі «пажыць для сябе»

28 снежня ў Гомелі прайшла нарада абласных чыноўнікаў, на якой, сярод іншага, абмяркоўвалі фармаванне сямейных каштоўнасцяў і тое, як прымусіць моладзь нараджаць шмат і як мага раней.

У рэгіёне зніжаецца колькасць шлюбаў. У 2019 годзе іх было 9145, то летась — 8321. Колькасць разводаў застаецца стабільнай — каля 5000 штогод. Адпаведна падае нараджальнасць, узрост мацярынства расце і мяняюцца рэпрадукцыйныя ўстаноўкі, адзначаюць чыноўнікі.

Каб вырашыць праблему, лукашэнкаўцы збіраюцца праводзіць маштабную працу, пачынаючы з дзіцячых садкоў.

«Уключацца мусяць не толькі адукацыя, ідэалогія, БРСМ, але і палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі, СМІ. І тыя ж кіраўнікі прадпрыемстваў, якім трэба падаваць прыклад і заахвочваць любымі спосабамі жаданне ствараць нармальныя, здаровыя сем'і і нараджаць дзяцей», — цытуе нараду «Гомельская праўда».

Чыноўнікі збіраюцца дзейнічаць радыкальна. Дзейнічаць, на іх меркаванне, трэба тут і цяпер. І ўсяляк змагацца з рухам «чайлдфры» і з «пажыць для сябе».

Наяўнасць сям'і дзяржпрэса параўноўвае са службай у арміі для мужчын. І гэта нібыта характарызуе сапраўдных патрыётаў сваёй краіны.

@nashaniva Узровень нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за ваенныя часы #мінск #минсксейчас #лукашенко #минскновости #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #минскаяобласть #брест ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Каментары14

  • За Свабоду!
    30.12.2023
    Ага, так і бачыцца моладзь, якая чытаючы раёнку, абавязкова на паперы, плача і вырашае не "жыць для сябе", а павышаць дэмаграфію па загаду  так званай "улады". 
  • даведка
    30.12.2023
    Рыженков с гомельскими чиновниками запретил «пожить для себя» только молодёжи или  Ивану и Наталье Эйсмонт?
  • Слушная прапанова
    30.12.2023
    Гомельскіх чынуш трэба саджаць на флагшток.

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?11

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

Шчанюкоў забівалі камянямі: жудасная гісторыя на Салігоршчыне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?11

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Галоўнае
Усе навіны →