Усяго патроху

У адным з мінскіх касцёлаў ёсць незвычайная ялінка. Яна вісіць у паветры

Перад Калядамі ў мінскай парафіі Беззаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухараве ўсталявалі «ялінку святога Баніфацыя».

У жніўні сухараўская парафія прывітала новага пробашча — ксяндза Вадзіма Мізера. На Каляды новы душпастыр прынёс нечаканую ідэю святочнай дэкарацыі, піша Catholic.by.

«Падчас вучобы ў Польшчы я заўважыў звычай падвешваць хвойныя дрэвы. Гэтую традыцыю часам звязвалі з легендай пра святога Баніфацыя: быццам ён першы пачаў выкарыстоўваць ялінку для евангелізацыі. Як трохкутнік, яна сімвалізуе тры асобы Святой Тройцы», — растлумачыў святар.

Святы Баніфацый (першае імя — Вінфрыд) нарадзіўся прыкладна ў 672 або 673 годзе і паходзіў з каралеўства Уэсэкс (поўдзень сучаснай Вялікабрытаніі). У 719 годзе ён атрымаў папскае бласлаўленне і прыняў новае імя — Баніфацый. З місіяй святар скіраваўся ў Германію, дзе яму давялося евангелізаваць язычнікаў, якія пакланяліся дрэву — Дубу Донар (Дубу Тора).

Паводле легенды, Баніфацый ссек гэтае велізарнае дрэва. Язычнікі чакалі імгненнага гневу свайго бога, але, як аказалася, дарма. Яны былі ўражаныя тым, як лёгка была зруйнавана іх святыня.

Дрэва ўпала і знішчыла ўсе расліны навокал. Ацалела толькі маленькая ялінка. Тады Баніфацый патлумачыў людзям, што гэтае маленькае дрэўца мацнейшае за дуб. Яно вечна зялёнае, як і вечны Бог, які дае людзям вечнае жыццё.

Магчыма, святы Баніфацый быў першым, хто пачаў выкарыстоўваць ялінку для евангелізацыі, але сам звычай падвешваць дрэва, імаверна, існаваў асобна. Палякі і некаторыя іншыя народы ўсталёўвалі верхавіну ялінкі над вігілійным сталом або ў куце.

«Я марыў пра падвешаныя ялінкі, але заўсёды служыў у такіх святынях, дзе гэта было немагчыма зрабіць фізічна: столь высокая ці не было за што зачапіць дрэва. Але калі я трапіў у мінскую парафію, мая мара здзейснілася. У гэтым годзе ў нас адна ялінка, але, калі дасць Бог, у наступным годзе з’явіцца больш», — растлумачыў святар.

Насамрэч, «ялінкай святога Баніфацыя» ў сухараўскай парафіі стала іншае дрэва. Для дэкору была абрана піхта. Гэтае дрэва больш «практычнае». Па-першае, яно не асыпаецца. Па-другое, яно роўнае, пушыстае і больш прывабнае для вока.

Каментары

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →