Грамадства55

«Уключыў не тую песню — чакай «гасцей». У рэстаранах Брэста забаронена выконваць Сярдзючку, «#2Машы», «Мумій Троля» і яшчэ 84 артыстаў

Які ж Новы год без Сярдзючкі? Як не праспяваць «Без бою» гурта «Акіян Эльзы»? Аднак у брэсцкіх караоке-рэстаранах цяпер «саліруе» ідэалогія.

Напярэдадні Новага года і Калядаў прынята складаць віш-лісты (спіс прадметаў, якія хто-небудзь жадае набыць або атрымаць у якасці падарунка). Але ў Беларусі, з-за таго, што ўлада пачуваецца небяспечна, чыноўнікі і ідэолагі складаюць стоп-лісты. У прыватнасці — спісы забароненых да выканання і прайгравання музычных кампазіцый у публічных месцах, піша BG media.

Чалавек, знаёмы з рэстаранным менеджментам, распавёў, што з гэтага года ў Брэсце правілы гульні ў гэтай сферы моцна пастрожыліся.

Цяпер кожны запрошаны артыст павінен быць зарэгістраваны ў выканкаме і за яго павінен быць заплачаны падатак. Акрамя таго, чакаецца асаблівы кантроль з боку падаткавых службаў.

Плюс да ўсяго — уся праграма, якая прапануецца гасцям установы, павінна прайсці «цэнзуру» ў выканкаме. Таму, па словах суразмоўцы, запрошаных артыстаў на навагодніх святкаваннях будзе значна менш.

І гэта яшчэ не ўсё: акрамя пераднавагодніх праверак супрацоўнікамі МНС і міліцыі праходзяць і ідэалагічныя праверкі. У першую чаргу такія праверкі датычацца музычнага рэпертуару, які выкарыстоўваецца на святочных мерапрыемствах.

«Уся культурна-забаўляльная праграма праходзіць узгадненне праз гарвыканкам. У першую чаргу тычыцца гэта музычнага напаўнення.

Ёсць так званы «чорны спіс з артыстаў і музычных кампазіцый, якія нельга выкарыстоўваць. Нельга ні на дыскатэках, ні ў караоке-клубах», — распавёў чалавек, які працуе ў рэстаранным бізнэсе.

Якія могуць быць наступствы, калі раптам правяраючы пачуе або зразумее, што ва ўстанове ўключылі «забаронку», суразмоўца пакуль не ў курсе: «хутчэй за ўсё будуць ужытыя санкцыі да рэстарана, ці ж «папросяць» звольніць супрацоўніка, які нясе адказнасць за музычнае суправаджэнне мерапрыемства».

Тычыцца забарона не толькі брэсцкіх рэстаранаў і публічных месцаў, але і рэгіянальных. Да прыкладу, у адным з раённых цэнтраў аддзел ідэалогіі райвыканкама папрасіў кіраўніцтва ўстановы падаць у друкаваным выглядзе спіс музычных кампазіцый, якія маюцца ў караоке-каталогу. База велізарная, лік ідзе на дзясятак тысяч песень, таму для раздрукоўкі яе спатрэбіцца цэлы блок паперы.

Што забаронена і што спяваюць у брэсцкіх караоке

«Цяпер мы не можам выкарыстоўваць украінскамоўныя песні, кампазіцыі ў выкананні Валерыя Меладзэ, песні напісаныя Канстанцінам Меладзэ, групы «Зверы»…

Спіс досыць вялікі, бо забароненыя амаль усе, калі не сказаць што ўсе артысты з Украіны. А іх у рускамоўнай музычнай індустрыі было шмат. Які ж Новы год без Сярдзючкі? Як жа не праспяваць «Без бою» ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы»?, — распавядае эксперт.

Акрамя вышэйзгаданых артыстаў, пад забаронай таксама песні гуртоў «#2Машы», «Бі-2», ДДТ, «Мумій Троль», «Порнафільмы», «Нервы», «Little Big» і іншыя.

Натуральна, у спісе ёсць беларускія гурты: «Naviband», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкі», «Тяні-Толкай», «Лепрыконсы», «Litesound». 

«Калі раней актыўна спявалі Манаціка, Земфіру, Лабаду, то цяпер мы кажам, што песень такіх артыстаў няма ў нашай базе. Што тычыцца топавага рэпертуару цяпер, то ў брэсцкіх рэстаранах спяваюць Лепса, Алеграву, «Батарэйку» гурта «Жукі», — распавёў наш суразмоўца.

Ён таксама падзяліўся сваімі асцярогамі з нагоды далейшага развіцця сітуацыі з рэпертуарнымі забаронамі:

«У першую чаргу, у гэтай сітуацыі варта баяцца не правяральшчыкаў-ідэолагаў, а тых людзей, з якімі працуеш побач. Бо ўлады на гэта і рабілі разлік, каб беларусы актыўна «стукалі» адзін на аднаго. Уключыў не тую песню — чакай «гасцей» у чорным».

Каментары5

  • Ганьба
    28.12.2023
    Нашы людзі на тле фашысцкай дыктатуры і вайны ў рэстараны не ходзяць. Ядуць здаровую ежу і гартуюцца. Што там будзе слухаць лукашысцкае і расейскае быдла - не наш клопат.
  • Mela Mann
    28.12.2023
    Добра хоць "хоп, мусорок" не патрапіла ў сьпіс
  • Leprykony
    28.12.2023
    I want you see, Laha tumbai!

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →