Кампанія мае намер у наступныя 10 гадоў увайсці ў топ-5 сусветных вытворцаў аўтамабіляў.
Кітайскі вытворца электронікі Xiaomi прадставіў сёння свой першы электрамабіль — седан SU7, піша Kommersant.ru.
Xiaomi заявіла, што ў найбліжэйшыя 15-20 гадоў мае намер увайсці ў «топ-5 сусветных вытворцаў аўтамабіляў і падняць усю аўтамабільную індустрыю Кітая». Кампанія мае намер укласці $10 млрд у найбліжэйшыя 10 гадоў у вытворчасць аўтамабіляў.
Абрэвіятура SU у назве першай мадэлі Xiaomi азначае Speed Ultra. SU7 — гэта 4-дзвярны седан з даўжынёй кузава 4997 мм, шырынёй 1963 м, вышынёй 1455 мм.
Выпускацца ён будзе ў двух варыянтах: адзін з акумулятарнай батарэяй 73,6 кВ•г і магутнасцю рухавіка 299 к. с., другі — 101 кВ•г і 374 к. с. адпаведна.
Максімальная хуткасць мадэляў — 210 км/г і 265 км/г. На адной зарадцы электрамабіль можа праехаць да 800 км.
У 2025 годзе Xiaomi плануе запусціць яшчэ адну мадэль электрамабіля V8 з акумулятарам 150 кВ•г і прабегам без дазарадкі да 1200 км.
Вытворчасць SU7 ужо запушчана ў Пекіне на заводзе аўтамабільнай кампаніі BAIC Group.
Каментары