Спорт22

Легенда футбола заявіў пра жаданне прыехаць у Беларусь, хаця пра яе амаль нічога не ведае

Адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі, экс-гулец «Спортынга», «Барселоны», «Рэала» і «Інтэра», уладальнік «Залатога мяча» і амбасадар букмекерскай кампаніі Betera Луіш Фігу адказаў на пытанні заўзятараў, што ён ведае пра Беларусь, піша betnews.by.

— Сапраўды, я шмат езджу па свеце, але яшчэ ні разу не быў у Беларусі. Спадзяюся, аднойчы з'явіцца шанец пазнаёміцца з краінай. Мне вядома пра яе не так шмат, але хацелася б як-небудзь прыехаць, каб лепш даведацца пра культуру і людзей. Буду чакаць такой магчымасці.

Фігу падпісаны ў інстаграме на Арыну Сабаленка, якую ён лічыць адной з найлепшых тэнісістак свету.

— Беларускія клубы некалькі разоў сустракаліся з партугальскімі ў еўракубках. Барысаўскі БАТЭ гуляў з «Бенфікай», «Порту» і «Марыціму», мінскае «Дынама» — са «Спортынгам» і «Насьяналам». Ці памятаеце нейкія з гэтых матчаў?

— Канкрэтныя гульні не засталіся ў памяці, але беларускія клубы мне знаёмыя. У вас добрыя каманды. Вядома, у першую чаргу я заўсёды сачу за прадстаўнікамі Партугаліі. Але магчымасць выступіць у еўракубках — гэта заўсёды прывілей, які прыцягвае да вас шмат увагі ў футбольнай індустрыі.

Каментары2

  • Ёсік
    28.12.2023
    Пабачыш ты ўсе рэзідэнцыі, азаронка ды дэпутатаў, мо шчэ ў ТЮГ на ўдаву паглядзець звозяць. І сустрэнуць цябе бабы ў какошніках з хлебам-сольлю. Культуры і людзей захацеў пабачыць? Гарасіменя, Апейкін, мо трэба дапамагчы чалавеку вочы расплюшчыць, і пазнаць аб Беларусі сапраўднай, а не балі-выбары-харашо жывём, чысьценька, бедненька.
  • а кстати-
    28.12.2023
    ток на границе быстро проверят лайки в мобильнике.. и если есть аватара с украинским флагом, то да - ты попал в орко-оккупацию всерьез и надолго..

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн11

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Усе навіны →
Усе навіны

Памілавалі 29 палітвязняў5

Кур'ера махляроў вылічылі па адбітку пальца, пакінутым на дзвярным званку

У Мінску дзевяцігадовая дзяўчынка аддала ашуканцам бацькоўскія зберажэнні — больш за 5 тысяч даляраў

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму4

У Токіа ўвядуць чатырохдзённы працоўны тыдзень для дзяржслужачых1

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі3

Мінчанка змагла вярнуць няспраўны тэлевізар, калі гарантыя ўжо скончылася. Як у яе атрымалася1

Над пасольствам Сірыі ў Маскве паднялі новы сцяг2

У Мінску знайшлі мікракватэру плошчай 14 квадратаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн11

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Галоўнае
Усе навіны →