У Гродне пенсіянер зайшоў у прыбіральню ў ігральным клубе — і прайграў усю пенсію
Мужчына просіць міліцыю прыняць меры.
На лінію службы міліцыі «102» з праблемай звярнуўся пажылы гарадзенец. Ён паведаміў, што зайшоў у адну з мясцовых ігральных устаноў, каб наведаць прыбіральню, але не вытрымаў і прайграў пенсію, расказвае гісторыю абласная міліцыя.
Мужчына скардзіўся на ўстанову і здзіўляўся, чаму яму не вярнулі нібыта 20 працэнтаў ад пройгрышу.
Пенсіянера ўважліва выслухалі, а паведамленне, якое паступіла, зарэгістравалі, паабяцаўшы разабрацца.
Каментары