Вайна1010

Вайсковы эксперт дае прагноз па сітуацыі на фронце ва Украіне на наступны год

Вайсковы эксперт Алег Жданаў у сваім стрыме ацаніў суадносіны расійскіх і ўкраінскіх сіл на фронце і акрэсліў перспектывы 2024 года.

Вынікі контрнаступу Украіны ў 2023 годзе Итоги контрнаступления Украины в 2023 году The results of Ukraine's counteroffensive in 2023

Як адзначае Жданаў, за год суадносіны вернутых і страчаных Украінай тэрыторый прыкладна аднолькавыя. Але 2023 год у адрозненне ад 2022-га адзначыўся карэнным пераломам у ходзе самой вайны.

«Галоўнае дасягненне 2023 года — пазбаўленне расійскай арміі здольнасці праводзіць наступальныя аперацыі аператыўна-тактычнага ўзроўню і аператыўнага ўзроўню. Як распавёў сам Шайгу на калегіі Міністэрства абароны Расіі, у 2023 годзе страты расійскай арміі павялічыліся ў паўтара раза», — заўважае Жданаў.

Расійскія ўлады не даюць канкрэтнай лічбы сваіх стратаў.

«З тактычнага пункту гледжання расійскі бок спрабуе атакаваць па ўсёй лініі фронту. Цяпер ідзе інэрцыйны этап — паўзучы наступ, пры якім яны маюць частковы поспех на асобных участках аператыўных напрамкаў і прасоўваюцца на адну-дзве пазіцыі — на 100, 200, 300 метраў.

Толькі на Бахмуцкім напрамку за ўсю восень было 300-500 метраў. І гэта пры тым, што яны нясуць кратна большыя страты. Напрыклад, за тыдзень — 11 батальёнаў. Пад Бахмутам было 20 тысяч забітых і каля 50 тысяч санітарных страт», — гаворыць Жданаў.

Алег Жданаў Олег Жданов Oleg Zhdanov
Алег Жданаў падчас стрыму. Скрын відэа OlegZhdanov / YouTube

На погляд аналітыка, так званы паўзучы наступ доўга не працягнецца, бо «палітычныя тэндэнцыі 2024 года не даюць Крамлю магчымасці абвясціць другую хвалю мабілізацыі», а тая колькасць людзей, якая «выцягваецца з ваенкаматаў», не пакрывае стратаў на фронце.

Жданаў адзначае, што на сёння на акупаванай тэрыторыі Украіны разгорнута да 34 тысяч чалавек Расгвардыі. У іх галоўную задачу на 2023 год уваходзіў адлоў дызерціраў і ўтрыманне пад вартай тых, хто адмовіўся ісці ваяваць. Акрамя гэтага з'явіліся амаль што штатныя заградатрады.

Украіна, на погляд аналітыка, за 2023 год вырасла ў агнявой магутнасці і пераламіла ў палітычным плане Захад, прымусіўшы яго пераацаніць галоўныя сэнсы вайны. Цяпер там разумеюць неабходнасць павелічэння паставак узбраення, каб Украіна была ў стане нанесці разгром расійскай арміі. З палітычнага пункту гледжання гэта будзе перамога Захаду.

Перспектывы 2024 года

Па словах Жданава, на надыходзячы год Украіна рыхтуе маштабны наступ. Пры гэтым «другі раз наступаць на тыя ж граблі ніхто не будзе». Наступленне будзе праводзіцца па методыках НАТА з агнявой падтрымкай з паветра і агнявым паражэннем з дапамогаю ракетных войскаў.

Плануецца, што Украіна атрымае ад 50 да 80 самалётаў. Асноўная іх маса павінна паступіць у канцы студзеня — лютым. З імі разам, мяркуе Жданаў, будуць пастаўлены ракеты і іншыя боепрыпасы. Такім чынам, адбудзецца кратнае ўзмацненне баявой магутнасці.

«І ўжо не важна, колькі будзе ліній Суравікіна. А аперацыі будуць праводзіцца на адным, максімум на двух аператыўных напрамках. Але яны будуць уплываць на агульную карціну лініі фронту», — прагназуе Жданаў.

Пытаннем застаецца, якім чынам будзе праведзена мабілізацыя 450-500 тысяч чалавек. На погляд Жданава, гэта патрэба Узброеных сіл Украіны на 2024 год і «для пакрыцця двух трацін будзе дастаткова перагляду штату дзяржслужачых і сілавых структур».

Суадносіны сіл на фронце

Шайгу 19 снежня заявіў пра планы павелічэння колькасці расійскіх войскаў у 2024 годзе да 1,5 мільёна. Цяпер колькасць складае 1 мільён 150 тысяч.

Але з гэтай колькасці, як адзначае Жданаў, на ўкраінскім фронце ваюе каля 430 тысяч чалавек. З іх на пярэднім краі — каля 250-300 тысяч.

Калі гаварыць пра ўкраінскі бок, то «пад ружжом» знаходзіцца 1 мільён 100 тысяч чалавек. Гэтую лічбу ў адным з інтэрвʼю называў Давід Арахамія. З іх 500 тысяч на фронце і 250 тысяч «на нулі». Такім чынам, адзначае вайсковы аналітык, на лініі фронту па колькасці войскаў назіраецца парытэт.

Нельга забывацца і пра падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў у вучэбных цэнтрах за мяжою. Таксама падобныя цэнтры адкрываюцца на тэрыторыі Украіны. Інструктарамі ў іх зʼяўляюцца вайскоўцы, што прайшлі навучанне на Захадзе.

Акрамя гэтага Украіна атрымлівае больш сучасную тэхніку. Гэта артылерыйскія сістэмы, танкі. Рыхтуюцца пастаўкі авіяцыі і ракет далёкасцю 300 кіламетраў. Ідуць пастаўкі сістэм СПА. «Пяць самалётаў за тыдзень проста так нельга збіць. Значыць, нешта далі суперсучаснае, што расіяне не могуць нават усвядоміць», — распавядае аналітык.

Чытайце яшчэ:

Ці стане вайна ва Украіне пазіцыйнай? Тлумачыць эксперт

Навошта ўтрымліваць украінскі плацдарм на левым беразе Дняпра? Тлумачыць эксперт

Расія стварае штрафныя батальёны для афіцэраў

Каментары10

  • Так
    27.12.2023
    Ці варта кожнага хто прамаўляе на YouTube называць экспертам? Дзеля аб'ектыўнасці чытачам варта было прадставіць, што пра "экспертнасць" Жданава думаюць іншыя аналітыкі і не толькі.
  • Хаха три раза((
    27.12.2023
    России в ближайшей перспективе и не нужны наступательные операции. Российские войска хорошо окопались и могут относительно спокойно перемалывать наступающих украинцев. Даже если украинские войска будут с авиацией. А если лягут ещё несколько сотен тысяч Иванов, Путину на это всё равно.
  • Наша Ніва, сур’ёзна?
    27.12.2023
    Цытаваць «экспэрта», які ў сярэдзіне лета мінулага году (!) прарокаваў ядзерны тэракт у Лідзе або Астраўцы?

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі2

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Усе навіны →
Усе навіны

У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду5

Трамп ацаніў страты Расіі ў 600 тысяч забітых і параненых і заклікаў Пуціна «спыніць вар’яцтва»6

Круты назваў, колькі подпісаў сабралі за Лукашэнку20

Гамяльчанку на «лексусе» 80 разоў каралі за парушэнне ПДР. Гэтым разам яна настаяла на крыміналцы2

Чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна? Тлумачыць былы кіраўнік турэмнай медыцыны Беларусі24

Карпенка заявіў, што за членамі выбарчых камісій сачылі замежныя спецслужбы, таму спісы камісій не будуць публікаваць26

Кампанія, якая стварыла ChatGPT, увайшла ў вайсковы бізнэс

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома39

IT-прадпрымальнік Ігар Маханёк пра стартапы: Калі вы пішаце мне па-руску, то вы для мяне не свой73

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі2

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Галоўнае
Усе навіны →