Ежа22

У беларускіх крамах стане менш гарэлкі і пладовых вінаў. Што здарылася?

Затое будзе нарошчвацца выпуск менш папулярных напояў, напрыклад, рому, каньяку, тэкілы.

Кадр з культавага ўкраінскага мультфільма «Востраў скарбаў»

Вытворчасць гарэлкі і пладовых вінаў у Беларусі скароцяць у 2024 годзе. Квоты на выраб прадукцыі ўстаноўленыя Саўмінам у пастанове на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша Tochka.by.

Гарэлкі стане менш на 4,6%, а фруктова-ягадных і мацаваных вінаў на 14,1%. З чым звязаныя такія змены, не паведамляецца.

Затое будзе нарошчвацца выпуск менш папулярных напояў, напрыклад, рому, каньяку, тэкілы.

У лічбах гэта выглядае наступным чынам:

  • гарэлка і лікёра-гарэлачныя вырабы — 10,54 млн дэкалітраў (у адным дэкалітры 10 літраў) (-503,7 тыс. дал)
  • гарэлка вінаградная — 5,5 тыс. дал (+3 тыс. дал)
  • віны фруктова-ягадныя натуральныя — 5,183 млн дал (-308 тыс. дал)
  • віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі — 2,524 млн дал (-963 тыс дал)
  • каньяк — 930 тыс. дал (+235 тыс. дал)
  • брэндзі — 177 тыс. дал (-4 тыс. дал)
  • віскі — 397 тыс. дал (+80,5 тыс. дал)
  • ром — 44,5 тыс. дал (+13,5 тыс. дал)
  • тэкіла — 18,5 тыс.дал (+4,5 тыс. дал).

Пастановай вызначаны і аб'ёмы вытворчасці антысептыкаў. Дэзінфікуючых і антысептычных лекавых сродкаў таксама будуць выпускаць менш — на 15 і 58 тыс.дал адпаведна.

Колькі беларусы п'юць

У 2022 годзе беларусы выпілі 11,8 літра чыстага спірту на душу насельніцтва, раней распавядаў спецыяліст Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Арцём Малмыгін.

У разлік браліся ўсе, хто старэйшы за 15 гадоў.

«У параўнанні з 2021 годам паказчык у нас трошкі зменшыўся. Але за пяцігодку ён практычна не змяніўся», — сказаў Малмыгін.

Каментары2

  • даведка
    27.12.2023
    Чтобы злоупотребляющие беларусы меньше пили, а больше играли в лотереи и тотализатор Дмитрия Лукашенко.
  • код
    27.12.2023
    За столькі гадоў кантынгент пладова-выгадных выкасіла. Вырас новы кантынгент: хіпстэры, стылягі і інш. Умеючыя "культурно отдыхать"

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі12

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларуськалій» хоча спагнаць з Літвы шалёную суму кампенсацыі3

«Восем крокаў і назад». Кніга пра турму для дзяцей — гэта правільна?3

ШІ-порна пачынае выцясняць звычайнае. «Онліфанз» ператвараецца ў платформу дыпфэйкаў19

Самым дарагім маладым стартапам у свеце прызналі кампанію, якую заснаваў беларус

Сяргей Лаўроў упершыню пасля пачатку вайны прыехаў у Еўрасаюз. Сустрэлі яго не гасцінна4

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў13

Ізраіль не без задавальнення назірае за бітвай гадзюкі і жабы ў Сірыі8

У Малдове аб'яўляюць надзвычайнае становішча ў энергетыцы1

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі12

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →