Форвард «Аль-Насра» выйшаў на першае месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў 2023 года.
Партугалец зрабіў учора дубль у матчы 17-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі, у якім ягоны клуб гуляў у гасцях супраць «Аль-Ітыхада» і перамог 5:2.
Крышціяну Раналду (тут улічваюцца галы і за зборную Партугаліі) абышоў у гонцы бамбардзіраў года ў свеце форварда «ПСЖ» Кіліана Мбапэ і Гары Кейна з «Баварыі», у якіх па 52 галы.
Аднак «ПСЖ» і «Баварыя» да канца 2022 года больш не маюць гульняў.
У Эрліна Холана ў гэтым годзе — 50 мячоў, і «МанСіці» згуляе ў апошнія дні года яшчэ два паядынкі. Аднак нарвежац у пачатку месяца пашкодзіў ступню і паказваецца ў спісе траўмаваных.
Апроч таго, «Аль-Наср» 30 снежня правядзе яшчэ адзін матч, і Крышціяну можа палепшыць паказчыкі.
У 2022 годзе найлепшым бамбардзірам свету стаў Кіліян Мбапэ, які забіў за ПСЖ і зборную Францыі 56 мячоў ва ўсіх турнірах.
Каментары