Грамадства1010

Расійскую журналістку, якая кінула выклік Пуціну, не дапусцілі да збору подпісаў

«Пуцін спалохаўся жанчыны ўвогуле без вядомага імя і гісторыі. Дзіўны баязлівец», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Іван Жданаў, дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй.

Кацярына Дунцова, фота «Агенцтва»

ЦВК Расіі не дапусціў журналістку Кацярыну Дунцову да прэзідэнцкіх выбараў у 2024 годзе, адмовіўшы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў.

«Дунцову не дапусцілі да збору подпісаў. Пуцін спалохаўся жанчыны ўвогуле без вядомага імя і гісторыі. Дзіўны баязлівец», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Іван Жданаў, дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй.

Жыхарка Ржэва Кацярына Дунцова заявіла пра сваё вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты 16 лістапада.

Яна сказала, што выступае за спыненне баявых дзеянняў, правядзенне дэмакратычных рэформаў і вызваленне палітвязняў.

Праз некалькі дзён Кацярыне патэлефанавалі з пракуратуры і запрасілі абмеркаваць яе публікацыю аб вылучэнні. Пасля паходу да паліцэйскіх палітык паведаміла, што ў яе пыталіся аб вылучэнні і яе стаўленні да баявых дзеянняў ва Украіне.

Вылучэнне Дунцовай падтрымаў праект «Наш штаб», створаны групай супрацоўнікаў праекта «Каўчэг» у кастрычніку для падтрымкі антываенных кандыдатаў у прэзідэнты.

Кацярыне 40 гадоў і ў яе трое дзяцей. Паводле яе біяграфіі УКантакце, яна з 2003 года працуе ў СМІ Ржэва, з 2006 па 2022 гады была галоўным рэдактарам мясцовай тэлестудыі «РіТ». У 2019 годзе абіралася дэпутатам гарадской думы, дзе прапрацавала да 2022-га.

Дакументы на ўдзел у перавыбарчай кампаніі ўжо падалі 16 чалавек.

Пра свой удзел у выбарах заявілі Уладзімір Пуцін, які кіруе Расіяй ужо 23 гады, кіраўнік ЛДПР Леанід Слуцкі, грамадскі дзеяч Анатоль Рабіновіч, а таксама Ігар Гіркін-Стралкоў, які знаходзіцца ў СІЗА.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 15—17 сакавіка 2024 года.

Каментары10

  • Андрусь
    23.12.2023
    І зноў расійцы хочуць скапіпасціць абкатаную на Беларусі гісторыю - вылучыць нікому невядомую жанчынку, якая наробіць шухеру ў грамадстве. Прышпільна было б, калі б потым штабы Гіркіна, Рабіновіча і Жырыка-2.0 аб'ядналіся з гэтай цётачкай і сказалі ўсім, хто супраць пуціна насіць белыя бранзалеты. )) 
  • Да фіялетава...
    23.12.2023
    Трэба агарадзіцца ад гэтага вэрхала. Хай хоць на галаве стаяць, ёстць свая Świente Ziemia і трэба дбаць пра яе. У Антарктыдзе пінгвініху яйкі высіжываць не пускаюць, і што? можа снарадзіць Маклуха-Макея туды покуль зь беларусаў зробяць абслужываючы персанал для Іўлеевай&C% а нашых дзяцей будуць заўлякаць прастытуцыяй займацца на Садовым кальцэ
  • Улад
    23.12.2023
    Цікава, які "аргумент" абрала ЦВК РФ, адмаўляючы ёй у рэгістрацыі? :)))
    А няхай бы яна яшчэ патармосіла нервы гэтай бандзе! Напрыклад, можна аднесці скаргу у Канстытуцыйны суд. 

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

«Нельга дапусціць парушэння міжнароднага права». Валянціна Мацвіенка занепакоеная прэтэнзіямі ЗША на Грэнландыю7

У Грамадзянскі кодэкс унеслі забарону на валютную арэнду2

Супрацоўнікі ДАІ ў Віцебску затрымалі п'яную маці, якая везла сына ў дзіцячы садок

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →