Кіраўнік паліцыі Чэхіі Марцін Вондрашак заявіў, што па стане на вечар 21 снежня колькасць загінулых у выніку страляніны ў Карлавым універсітэце Прагі перавысіла 15 чалавек, а яшчэ 24 знаходзяцца пад наглядам лекараў. Пра гэта Вондрашак сказаў на экстраным брыфінгу, які транслявала Чэшскае тэлебачанне, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Па словах кіраўніка чэшскай паліцыі, аперацыя праваахоўнікаў працягваецца. У прыватнасці, яны абследуюць будынак Карлава ўніверсітэта на прадмет магчымай выбухоўкі.
Вондрашак дадаў, што паліцыя мела інфармацыю пра стралка — 24-гадовага мужчыну, які раніцай у чацвер выехаў у Прагу з вёскі Гостунь нібыта з намерам скончыць жыццё самагубствам.
«У вёсцы, з якой ён з'ехаў, знайшлі мёртвага мужчыну, гэта быў бацька нападніка», — сказаў міністр.
Міністр унутраных спраў Чэхіі Віт Ракушан, які таксама быў на брыфінгу, назваў трагедыю ў Празе беспрэцэдэнтнай і такой, што «будзе мець шмат наступстваў».
«Па стане на цяперашні момант няма ніякіх прыкмет таго, што гэты акт мае якую-небудзь сувязь з міжнародным тэрарызмам», — заявіў ён.
Вядома, што ўрад Чэхіі правядзе экстраннае пасяджэнне ў 21:00 (23:00 па Мінску).
Каментары