У Стоўбцах паставілі навагоднюю інсталяцыю, якая выклікае ўсмешку ФОТАФАКТ
У стаўбцоўскіх пабліках мясцовыя жыхары жартуюць з навагодняй інсталяцыі, якую днямі паставілі на цэнтральнай вуліцы, насупраць рэстарана «Нёман». Яна будзіць у людзей асацыяцыі, на якія стваральнікі, відаць, не разлічвалі.
«Які год, такая і ялінка», — пракаментавала пабачанае адна з карыстальніц.
Для многіх іншых жыхароў Стоўбцаў інсталяцыя таксама стала падставай для таго, каб усміхнуцца.
Каментары