Спорт

У футбольнай Суперлізе Еўропы будзе тры дывізіёны, першы сезон пачнецца ў 2025 годзе

Суперліга Еўропы пасля вердыкту суда Еўрапейскага саюза прэзентавала фармат правядзення новага турніру.

Турнір будзе адкрытым, адбор удзельнікаў будзе базавацца на спартыўным прынцыпе. Паралельна клубы будуць удзельнічаць у нацыянальных чэмпіянатах.

Мужчынскі турнір будзе складацца з 64 камандаў, жаночы — з 32 камандаў. Матчы будуць праходзіць у сярэдзіне тыдня.

На дадзены момант у праекце Суперлігі толькі «Рэал» і «Барселона».

Суперліга будзе ўключаць тры дывізіёны. Пастаянных удзельнікаў у турніры не будзе, піша football.by.

Турнір будзе складацца з рэгулярнага чэмпіянату і плэй-оф. У рэгулярным турніры клубы будуць гуляць два кругі ў групах па 8 каманд.

Суперліга Еўропы можа стартаваць у сезоне-2025/26. Удзельнікі першага розыгрышу будуць вызначаныя на падставе індэкса, у аснову якога лягуць вынікі клубаў.

Разам з тым каманды чэмпіянату Англіі не змогуць удзельнічаць у турніры. 

Інакш яны не змогуць удзельнічаць у нацыянальным першынстве. Вялікабрытанія выйшла з ЕС у 2020 годзе. Рашэнне Еўрапейскага суда не распаўсюджваецца на англійскія каманды.

Сёння Еўрапейскі суд прызнаў дзеянні УЕФА па блакіроўцы Суперлігі незаконнымі.

«У арганізацый няма манаполіі на правядзенне клубных спаборніцтваў у Еўропе: цяпер Суперліга афіцыйна можа быць створана ў адпаведнасці з Еўрапейскім законам», — гаворыцца ў рашэнні суда.

***

Аб стварэнні Суперлігі Еўропы было абвешчана ў пачатку красавіка 2021 года. Клубамі-заснавальнікамі выступілі англійскія «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці», «Ліверпуль», «Чэлсі», «Арсенал», «Тотэнхэм», іспанскія «Барселона», «Рэал», «Атлетыка», «Ювентус», «Інтэр» і «Мілан». Прэзідэнтам лігі стаў Фларэнціна Перэс, які займае аналагічную пасаду ў «Рэале».

Аднак адразу клубы сутыкнуліся з хваляй негатыву як з боку іншых клубаў, так і з боку фанатаў, кіраўнцітва сваіх лігаў, а УЕФА таксама адразу паабяцала прымяніць санкцыі і да іх гульцоў, у прыватнасці, забараніць выступаць за зборныя, і праект Суперлігі тады быў прыпынены.

Каментары

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не10

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не

Усе навіны →
Усе навіны

Змяненне клімату ўдарыць і па здароўі беларусаў?9

«Канечне, НАТА». Найлепшыя твіты тыдня2

Пад Барысавам сур'ёзная аварыя з маршруткай — дзевяць пацярпелых1

У Мінску выпаў першы снег

«За адно прывітанне могуць закінуць 200 даляраў». Беларус расказаў пра асаблівасці працы на «Онліфанс»38

На абноўленых картах Google выпадкова апублікавалі спадарожнікавыя здымкі вайсковых аб'ектаў Украіны7

Лідар гурта «Каста» расказаў пра здымкі кліпа з БТРамі ў Мінску і працу з Максам Каржом1

Даступныя крэдыты і сельгастэхніка робяць украінскую сельскую гаспадарку паспяховай

Пабывалі на прэм'еры спектакля «Ордэн белай мышы», дзе антыўтопія Арлова пераплялася з рэальнасцю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не10

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не

Галоўнае
Усе навіны →