Спорт44

Еўрапейскі суд прызнаў дзеянні УЕФА па блакіроўцы Суперлігі незаконнымі. Гэта можа цалкам змяніць футбольны ландшафт

Рашэнне можа стаць паваротным у спорце і прывесці да стварэння яшчэ аднаго еўракубка.

Прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс быў адным з ініцыятараў Суперлігі. Фота: Francois Mori / AP

Сёння, 21 снежня, адбыўся суд паміж Суперлігай і УЕФА. Прадметам спрэчкі было выключнае права УЕФА на правядзенне спаборніцтваў з удзелам еўрапейскіх клубаў. Суперліга ў асобе Фларэнціна Перэса («Рэал»), Жаана Лапорты («Барселона») і кіраўнікоў «Ювентуса» хацела адваротнага, каб турніры мог праводзіць нехта яшчэ.

Цяпер толькі УЕФА мае магчымасць праводзіць еўракубкі. Арганізацыя працуе ў прававым полі, якое, па сутнасці, сама ж і стварыла. Раней Суперліга ўжо спрабавала стаць новым гульцом на гэтым полі, але амаль усе клубы з яе выйшлі — каб пазбегнуць санкцый ад УЕФА.

Сёння Еўрапейскі суд прызнаныў дзеянні УЕФА і ФІФА незаконнымі.

«У арганізацый няма манаполіі на правядзенне клубных спаборніцтваў у Еўропе: цяпер Суперліга афіцыйна можа быць створана ў адпаведнасці з Еўрапейскім законам», — гаворыцца ў рашэнні суда.

Еўрапейская Суперліга будзе запушчана праз 18 месяцаў, паведамляе іспанскі інсайдар Хаакін Марота.

Зараз УЕФА праводзіць тры еўракубкі: Лігу чэмпіёнаў, Лігу Еўропы і ўжо трэці год Лігу канферэнцый. Прычым з наступнага года Ліга чэмпіёнаў пройдзе ў новым фармаце. У групавым турніры будзе 36, а не 32 камандаў і будуць гуляць яны па швейцарскай сістэме.

***

Аб стварэнні Суперлігі Еўропы было абвешчана ў пачатку красавіка 2021 года. Клубамі-заснавальнікамі выступілі англійскія «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці», «Ліверпуль», «Чэлсі», «Арсенал», «Тотэнхэм», іспанскія «Барселона», «Рэал», «Атлетыка», «Ювентус», «Інтэр» і «Мілан». Прэзідэнтам лігі стаў Фларэнціна Перэс, які займае аналагічную пасаду ў «Рэале».

Аднак адразу клубы сутыкнуліся з хваляй негатыву як з боку іншых клубаў, так і з боку фанатаў, кіраўнцітва сваіх лігаў, а УЕФА таксама адразу паабяцала прымяніць санкцыі і да іх гульцоў, у прыватнасці, забараніць выступаць за зборныя, і праект Суперлігі тады быў прыпынены.

Каментары4

  • Ганьба
    21.12.2023
    Гэта канчаткова пераўтворыць еўрапейскі футбол у банальны бізнэс-праект для асобнага закрытага клана чынавенства.
  • Г
    21.12.2023
    Ганьба, тое, пра што вы напісалі, гэтак зараз адбываецца ў футболе пры манаполіі Уефа - там і асоьны клан, і карупцыя і гд. Бо любая манаполія не ёсць гуд.
  • Жвір
    21.12.2023
    Г, УЕФА гэта ўсё ж арганізацыя складзеная футбольнымі арганізацыямі еўрапейскіх краінаў. Невыключана, што там таксама грэюць лапы, але яна збольшага празрыстая й падсправаздачная, а вось тое, што хочуць утварыць заможныя футбольныя клюбы, гэта проста закрытая футбольная масонская ложа.

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Галоўнае
Усе навіны →