Грамадства1616

Сёння кадэбісты зноўку далучыліся да заняткаў ВБУ. Расказваем, што яны маглі даведацца і як абараніць сябе ў анлайн-адукацыі

Учора кадэбіст Канстанцін Бычак выйшаў у зум-эфір падчас заняткаў Вольнага беларускага ўніверсітэта. А сёння адзін з удзельнікаў змяніў свой аватар падчас сазвону на віншаванне з днём КДБ. Праўда, агулам гэта не выглядае як ашаламляльная перамога КДБ — і вось чаму.

Скрыншот з трансляцыі ВБУ, на якую сёння падключаўся супрацоўнік КДБ. Фота прадстаўленае супрацоўнікамі Вольнага беларускага ўніверсітэта

Што адбылося падчас заняткаў і як туды патрапіў кадэбіст?

Пра гэта нам расказаў адзін з супрацоўнікаў ВБУ:

«Вольны беларускі ўніверсітэт — гэта найперш адкрытая навучальная пляцоўка.

Для некаторых праграм мы праводзім больш пільныя праверкі, да прыкладу, інтэрв'ю з кожным, а таксама спраўджваем праз асобаў, якіх пазначаюць як магчымых рэкамендатараў. Напрыклад, для Школы грамадскіх лідараў.

Але для большасці курсаў паглыбленай верыфікацыі падчас адбору не адбываецца. То-бок, мы стараемся — праглядаем спісы тых, хто падаецца, глядзім, каго яны пазначылі як асобаў, якія могуць іх верыфікаваць. Гарантый гэта не дае. І я не выключаю, што сярод нашых слухачоў могуць быць агенты спецслужбаў.

Таму мы будуем такую сістэму, у якой не важна, будуць ці не на занятках сексоты або супрацоўнікі спецслужбаў. Ад самага пачатку мы кажам пра бяспеку і пакідаем магчымасць кожнаму выбраць свой узровень абароненасці — то-бок, удзельнікі падчас заняткаў могуць не ўключаць відэа і выкарыстоўваць псеўданім, гэта ж можна зрабіць і на платформе Moodle, на якой праходзяць курсы. То-бок для ўсіх людзей унутры Беларусі і для ахвотных за яе межамі ўсім бачныя толькі псеўданімы ў зуме.

Таксама мы адключылі бачнасць асабістых звестак удзельнікаў курсаў — шараговым удзельнікам недаступныя ні спіс удзельнікаў курсу, ні іхнія электронныя пошты, ні іхнія профілі.

Перад самой сустрэчай гэтым разам не было верыфікацыі тых, хто ўваходзіць на занятак. На занятках, да якіх падключыўся Бычак, было 19 удзельнікаў. Асоба, якая спыніла сустрэчу па просьбе ўдзельніка, нават не звярнула ўвагу на нікнэйм, пад якім падключаўся Бычак.

Сёння адбылося тое самае — адзін з удзельнікаў занятка змяніў аватар на віншаванне з днём супрацоўніка КДБ. Гэтым разам мы сачылі за трансляцыяй і адразу выдалілі гэтага ўдзельніка. Ён меў псеўданім «Павел Войтаў».

Я не выключаю, што і на гэты курс запісаўся агент ці супрацоўнік спецслужбаў».

Такім чынам, кадэбісты маглі даведацца толькі нікнэймы тых, хто прысутнічаў на зум-сустрэчы, а таксама частку нікнэймаў іншых удзельнікаў курсаў, якія задавалі пытанні на форуме Moodle або пад курсам. Астатнія звесткі, калі ўсё сапраўды наладжана так, ім недаступныя.

Як абараніцца падчас анлайн-навучання?

Па-першае, запісваецеся толькі на курсы ад правераных ініцыятыў, калі яны звязаныя з палітыкай або вы лічыце, што за ўдзел у іх вас могуць рэпрэсаваць у Беларусі. Арганізатары маюць як спісы ўдзельнікаў, так і матывацыйныя лісты ад іх, што робіць іх адзінымі, хто валодае персанальнымі звесткамі ўдзельнікаў.

Па-другое, падчас рэгістрацыі на курс або калі вас туды прымуць, абмяркуйце з арганізатарамі пытанні бяспекі і звярніце ўвагу на тое, што яны прапануюць у гэтым пункце. Пісьменна апісаныя правілы бяспекі — гэта таксама рыса добрых арганізатараў курсаў.

Па-трэцяе, калі вы не публічная асоба, пазначайце як мага менш звестак пра сябе. Пры рэгістрацыі на платформах выкарыстоўвайце як мага менш сваіх персанальных звестак, а таксама заўжды пасля рэгістрацыі заходзьце ў налады, каб праверыць, як можна палепшыць бяспеку. Напрыклад, Moodle дазваляе хаваць ваш e-mail для іншых карыстальнікаў на выпадак, калі пра гэта забудуцца адміністратары, таксама там можна змяніць вашы звесткі, калі вы іх ўжо пазначылі.

Таксама лепш не ўключайце відэа падчас заняткаў, лепш пішыце тэкстам, чым размаўляйце голасам, а таксама выкарыстоўвайце псеўданімы, не звязаныя з вамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Пкят
    20.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • dfd
    20.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Цікава
    20.12.2023
    Ажно пайшоў гугліць, што за адукацыя такая. 

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?4

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

Запечаны інжыр — рэцэпт

Склалі пасля ДТЗ еўрапратакол, а грошай на рамонт аўто не хапіла. Што рабіць?

Падчас прэзідэнцтва Трамп пытаўся ў Пуціна, ці варта ЗША даваць Украіне зброю для абароны ад Расіі13

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»5

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску1

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

Былому прэзідэнту Беларусі да пакета гарантый дадуць падатковыя льготы49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?4

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →