Грамадства66

У Гомелі на суткі адправілі кіраўніцу праўладнага прафсаюза

Таццяна Хацкова працуе старшынёй Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы была адна-адзіная спасылка на «экстрэмісцкую» інтэрнэт-групу. У судзе жанчына казала, што губляла тэлефон, і гэтую спасылку ад яе імя размясціў хтосьці іншы. Але гэта ёй не дапамагло, паведамляе «Гомельская вясна».

Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна горада Гомеля 4 снежня. Хацкова патлумачыла, што яна гэтай спасылкі не размяшчала, аднак сёлета нібыта губляла свой мабільны тэлефон, а таму мяркуе, што спасылка магла быць размешчана іншай асобай. Адносна страты тэлефона грамадзянка нікуды не звярталася, а праз нейкі час тэлефон быў вернуты ёй невядомай асобай.

Неўзабаве прафсаюзную дзяячку затрымала міліцыя і склала пратакол па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюджванне, вырабленне, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць»).

Суддзя Сяргей Кармановіч палічыў, што «якіх-небудзь дакладных звестак, якія пацвярджаюць выбыццё з валодання Хацковай яе мабільнага тэлефона», няма, і падвергнуў яе арышту на 15 сутак.

Каментары6

  • Харошы
    19.12.2023
    Шмат хто маша чырвона-зяленым сцягам, у "аўта-прабегах" бярэ ўдзел. Зразумейце, вам гэта ніяк не дапаможа, сістэма вас ўсё роўна сатрэ ў пыл.
  • Поц
    19.12.2023
    Не, ну гэта ж не мент, каб ёй усё дараваць
  • Берин
    19.12.2023
    Хуже экстремистов - только предатели-экстремисты, притворяющиеся лояльными! Сутки таким давать - это смешно, предателей никто не любит

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →