Бой паміж расійскімі вайскоўцамі і ўкраінскай ДРГ ідзе на тэрыторыі Белгародскай вобласці
Паводле тэлеграм-каналаў, стрэлы былі чутныя на мяжы вёскі Цярэбрана каля расійска-украінскай мяжы. Бой пачаўся каля 11 раніцы.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, на мяжы вёскі ідзе стралковы бой з праціўнікам. Усе профільныя ведамствы трымаюць сітуацыю на кантролі. Ёсць пашкоджанне лініі электраперадачы ў некалькіх вёсках», — паведаміў урад вобласці.
У Цярэбране жыве каля 200 чалавек.
Каментары