Эканоміка11

У МАРГ спыталі наконт сеткі крам «Востраў чысціні»

Паліцы адной з двух найбуйнейшых беларускіх сетак бытавой хіміі прыкметна спусцелі, а некаторыя крамы зачыніліся. У МАРГ спыталі, што адбываецца і што будзе далей.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ў курсе сітуацыі з гандлёвай сеткай «Востраў чысціні і смаку», але не будзе яе каментаваць, заявіў карэспандэнту Sputnik Беларусь першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Іван Вежнавец.

«Гэта тэма камерцыйная, таму не каментуем», — сказаў ён.

Вежнавец адзначыў, што МАРГ у цэлым адсочвае асартымент тых ці іншых тавараў на рынку, і з бытавой хіміяй праблем пакуль няма.

«У гэтай групе [у бытавой хіміі] дастаткова прадаўцоў. Абʼекты працуюць… Усе астатнія камерцыйныя пытанні — гэта да кампаніяў», — заявіў прадстаўнік міністэрства.

Раней у многіх магазінах сеткі «Востраў чысціні і смаку» рэзка апусцелі паліцы, прапалі многія віды тавараў. Перастаў працаваць інтэрнет-магазін, роўна як і служба дастаўкі. Некаторыя крамы сеткі закрыліся ў бягучым годзе. Шэраг партнёраў «Вострава» пакуль яшчэ адгружаюць тавары, спадзеючыся, што сітуацыя выправіцца.

Кіруе крамамі і брэндамі група кампаній «Ромакс». Яе асноўныя бенефіцыяры — сям'я Віктара Рамука. На Рамукоў працавалі больш за 7000 чалавек.

Як раней паведамляла «Наша Ніва», Рамука арыштоўвалі ў 2022-м. За выхад тады давялося заплаціць вялікую суму ў некалькі мільёнаў даляраў. Фінансавыя праблемы ў сеткі ўзніклі таксама праз хібы ў бізнэс-мадэлі і эканамічныя шокі на рынку: скарачэнне купчай здольнасці, рост цаны імпарту праз падзенне рубля, абмежаванне максімальнай нацэнкі па 713-м указе, падаражэнне крэдытаў.

Каментары1

  • Ёсік
    13.12.2023
    7 мільёнаў дырэктар саўгаса зьняў з Рамукоў. Задаволены, будзе што амапаўцам да новага года даць. Але тое, што фірмы зачыняцца, людзі застануцца без працы нікога не хвалюе. Ці то для расейцаў зачышчаюць (сетка Міла не будзе на сябе гэтыя крамы браць), ці хутка адбудзецца нешта вельмі дрэннае.

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага12

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

У цэнтры Мінска з'явілася кафэ ў афрыканскім стылі. Каб яго адкрыць, уласніца прадала кватэру4

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг15

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску74

У спа-зоне аквапарка «Лебядзіны» здарыўся пажар

Ва Узбекістане затрымалі вядомага расійскага журналіста Аляксея Піваварава і яго здымачную групу8

Пуцін зацвердзіў рэкордныя ваенныя расходы на 2025 год2

Трамп прызначыў паслом у Францыі Чарльза Кушнера. Яго маці арганізавала знакамітыя ўцёкі з гета ў Навагрудку5

«На першым спатканні я б прапанавала ўсім жанчынам плаціць самастойна»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага12

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →