Надвор'е

Маразы адступяць, а снег стане «мокрым». Якім будзе надворʼе на наступным тыдні

Зіма паспела праявіць сябе багатымі снегападамі і маразамі, слупкі тэрмометраў у сярэднім паказвалі тэмпературу ніжэйшую за норму. Але на наступным тыдні ўсё зменіцца. Якога надворʼя чакаць беларусам на працягу наступных сямі дзён, у праграме «Метэагід» на АНТ расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Паводле Дзмітрыя Рабава, на наступным тыдні ў Беларусь з Атлантыкі паступіць цёплае акіянічнае паветра. Маразы адступяць, а снег стане «мокрым». Чакаюць галалёд і туманы.

У пачатку тыдня атлантычны цыклон прынясе ў Беларусь воблачнае надворʼе, снег, месцамі — снег з дажджом. Вільготнасць да 90 працэнтаў. Уначы — ад -3⁰С да +3⁰С, днём у панядзелак ад -3⁰С да +1⁰С, у аўторак — каля 0⁰С.

У сярэдзіне тыдня пройдуць кароткачасовыя ападкі. Вецер паўднёвы, умераны. Вільготнасць да 90 працэнтаў. На асобных участках дарог слізка.

Уначы ў сераду ад -3⁰С да +2⁰С, днём — ад 0⁰С да -3⁰С.

У пачатку другой паловы тыдня чакаюцца ападкі рознай «ступені цяжкасці». Вільготнасць захаваецца. Месцамі магчымы туман. Вецер умераны. Днём у чацвер — ад 0⁰С да -6⁰С, у пятніцу — ад -1⁰С да -5⁰С.

У выхадныя дні пройдзе невялікі снег. Магчымы туманы. Вецер заходні, умераны. Уначы ад -9°С па ўсходзе да +2°С па захадзе, днём у суботу — ад 0°С да -8°С, у нядзелю — каля 0°С.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць