Пагадненне паміж урадамі Беларусі і В'етнама аб узаемнай адмене віз падпісана ў Ханоі 8 снежня, паведамляе БелТА.
Цырымонія падпісання і абмену дакументамі аб супрацоўніцтве паміж краінамі прайшла па выніках перамоў прэм'ер-міністраў рамана Галоўчанкі і Фам Мінь Чыня.
Акрамя пагаднення аб адмене віз, бакі таксама падпісалі пагадненні аб перадачы асуджаных для далейшага адбыцця пакарання і аб афіцыйным распаўсюджванні нацыянальных стандартаў В'етнама на тэрыторыі Беларусі.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і В'етнамам устаноўленыя 24 студзеня 1992 года. Беларускае гандлёвае прадстаўніцтва ў Ханоі было пераўтворана ў пасольства ў снежні 1997 года, в'етнамская дыпламатычная місія ў Мінску адкрылася ў канцы 2003-га.
Напярэдадні, 7 снежня гэтага года, было ўрачыста адкрыта Генеральнае консульства Беларусі ў горадзе Хашымін, які знаходзіцца на поўдні В'етнама.
Каментары