Забеспячэнцаў «Гомсельмаша» адвялі на экскурсію ў жаночую калонію «ў мэтах прафілактыкі»
Супрацоўнікаў дэпартамента забеспячэння вытворчасці ААТ «Гомсельмаш» звадзілі на экскурсію ў гомельскую жаночую калонію ў так званы «дзень інфармавання». Прэс-служба прадпрыемства паведаміла, што мерапрыемства прайшло «ў мэтах прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў».
У калоніі забеспячэнцам паказалі фільм «пра гісторыю стварэння калоніі», правялі экскурсію па тэрыторыі, завялі ў швейную фабрыку, «падчас якой гомсельмашаўцы змаглі азнаёміцца з умовамі ўтрымання асуджаных, умовамі іх працы».
Акрамя гэтага, піша прэс-служба, «экскурсанты» «з першых вуснаў даведаліся пра абставіны і прычыны знаходжання ў калоніі асуджаных за злачынствы, прадугледжаныя арт. 430 КК РБ (хабар) і арт. 211 КК РБ (прысваенне або растрата маёмасці, асобай, якой яна давераная)».
Каментары