Грамадства1111

Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні і прыехаў у Беларусь. Прысуд — калонія

У судзе Маскоўскага раёна Брэста да аднаго года калоніі за абразу Лукашэнкі асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча. Справу за фота з «абразлівым надпісам» у інстаграме разглядалі проста ў берасцейскім СІЗА, піша «Вясна». Вядома, што берасцеец вярнуўся ў Беларусь праз зварот у камісію па вяртанні, але гэта не выратавала яго ад пераследу. 

Першы раз Ігара Неміровіча затрымалі на пачатку мая 2022 года і адразу змясцілі пад хатні арышт, але ён збег і з'ехаў.

Восенню гэтага года ён звярнуўся ў камісію па разглядзе зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, і вярнуўся дадому, але гэты факт не прызналі «безумоўнай падставай для высновы аб яго раскаянні».

27 верасня 2023 года яго зноўку затрымалі і змясцілі пад варту.

Згодна з версіяй абвінавачвання, 10 жніўня 2020 года Ігар Неміровіч размясціў у інстаграме фота з тэкстам, які «ў непрыстойнай форме прыніжае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі».

На працэсе Ігар віну прызнаў цалкам і распавёў, што з мая да жніўня 2020 года ён не жыў у Беларусі. Пра падзеі, якія адбываліся на радзіме, берасцеец даведваўся са сродкаў масавай інфармацыі.

«Паддаўшыся негатыўным эмоцыям», ён размясціў у сацыяльнай сетцы Instagram фотавыяву «абразлівага характару» ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Раней, пры допыце яго ў якасці абвінавачанага, ён адмаўляў сваё дачыненне да гэтага, «паколькі баяўся магчымага надыходу крымінальнай адказнасці». Але, паводле Неміровіча, па сканчэнні пэўнага часу ён «усё пераасэнсаваў».

З матэрыялаў справы стала вядома, што выяву з Лукашэнкам міліцыянты знайшлі на старонцы Неміровіча 28 сакавіка 2022 года, бо тая сторыз ад 10 жніўня 2020 года была замацавана ў «актуальных». 

Суддзя Марыя Аліферук прызначыла Ігару Неміровічу адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

У панядзелак — суд над дзяўчынай, што вярнулася з Польшчы. Яе вінавацяць па васьмі артыкулах КК

Генпракуратура распавяла пра чарговае пасяджэнне «камісіі па вяртанні»

Каментары11

  • Адроўка
    06.12.2023
    вот что бывает когда всю свою сознательную жизнь ты говоришь -  " я вне политики " ,  а потом на эмоциях .....       
    к сожалению нас таких - большинство.
  • Вероятный
    06.12.2023
    Невероятный
  • Bhagawan
    06.12.2023
    Ci zastalisia jašče naiŭnyja, što vierać hetaj kamisii?

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома23

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»6

Макс Корж анансаваў канцэрт у Варшаве на 9 жніўня3

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост5

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў7

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?1

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse2

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні6

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома23

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →